Вы тут

Іван Крупко разгледзеў звароты жыхароў рэгіёна ў Добрушы


На прамой тэлефоннай лініі і прыёме грамадзян старшыні Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко адрасавалі самыя розныя пытанні: ад дарожнай праблемы да ініцыятывы па ўшанаванні памяці Героя Савецкага Саюза. Прагучалі і некалькі просьбаў пра дапамогу ў складанай жыццёвай сітуацыі.


Так, на прамую тэлефонную лінію да кіраўніка рэгіёна звярнулася жыхарка Гомельскага раёна. Яе грамадзянскаму мужу — грамадзяніну Узбекістана — за супрацьпраўнае дзеянне пагражае высылка за межы Рэспублікі Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. 

— У нас двое непаўналетніх дзяцей. Я без яго не змагу, — апісала сітуацыю, у якой аказалася яе сям’я, жанчына.

Як адзначыў Іван Крупко, дадзены выпадак трэба дэталёва вывучыць. У сваю чаргу, заяўніцы патлумачылі, што цяпер можна скарыстацца сваім правам і падаць апеляцыю на рашэнне аб высылцы. 

Дапамагчы ў складанай жыццёвай сітуацыі, у якой цяпер апынуўся, папрасіў жыхар аграгарадка Жгунь Добрушскага раёна.

— Здароўе слабое. Жыць у вёсцы не магу. Прашу кватэру ў горадзе. Сваё жыллё гатовы аддаць дзяржаве, — папрасіў вясковец разгледзець магчымасць яго перасялення ў сацыяльнае жыллё ў райцэнтры.

Як адзначылі падчас прыёму грамадзян спецыялісты, такое права прадастаўляецца вызначанай ільготнай катэгорыі грамадзян пры адсутнасці ў іх уласнага жылля.

— Вывучым пытанне. Прапануем варыянты ў адпаведнасці з заканадаўствам, — запэўніў Іван Крупко.

Адразу двое жыхароў Добруша звярнулі ўвагу на неабходнасць правядзення капітальнага рамонту дома па вуліцы Чыгуначнай. Жыльцы заклапочаны станам даху, просяць таксама ўцяпліць фасад іх дома. Як запэўнілі спецыялісты райвыканкама, капрамонт азначанага дома запланаваны на наступны год. 

Звярнуліся да кіраўніка рэгіёна жыхары Добруша і з праблемай падтаплення домаўладанняў на вуліцы і завулку Пралетарскім. Па інфармацыі райвыканкама, падтопленымі застаюцца 5 дамоў і 18 падворкаў. Гэты ўчастак райцэнтра ў зоне рызыкі падтаплення штогод: яшчэ ў 1993 годзе тут былі выкапаныя азёры. У горадзе падрыхтавана каля 80 месцаў да адсялення людзей пры неабходнасці.

Іван Крупко прапанаваў гараджанам правесці сустрэчу і разам знайсці праектнае рашэнне агучанай праблемы. 

— На гэтым этапе трэба прапанаваць людзям адсяленне, — адзначыў кіраўнік рэгіёна.

Да старшыні аблвыканкама з патрыятычнай ініцыятывай звярнуўся жыхар Гомеля. Ён прапанаваў на малой радзіме Героя Савецкага Саюза Івана Каўшарава — вёсцы Глыбоцкае Маркавіцкага сельсавета Гомельскага раёна — у гонар знакамітага земляка назваць вуліцу. Іван Крупко ў сваю чаргу папрасіў гамяльчаніна падрыхтаваць абгрунтаванне для перайменавання вуліцы. Па даручэнні кіраўніка рэгіёна мясцовыя ўлады арганізуюць сустрэчу з жыхарамі населенага пункта, каб была магчымасць усім разам абмеркаваць патрыятычную ініцыятыву. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».