Вы тут

У аграгарадку Сеніца ўрачыста адкрылі жылы дом для пракурорскіх работнікаў


У аграгарадку Сеніца Мінскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё шматкватэрнага жылога дома для пракурорскіх работнікаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала, Генеральны пракурор Андрэй Швед, старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.


Дом пабудаваны па распараджэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі для работнікаў пракуратуры, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Пачатак будаўніцтва быў прымеркаваны да 100-годдзя органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Дом у 11 паверхаў на 186 кватэр узведзены ўсяго за год. Акрамя пракурорскіх работнікаў тут будуць жыць работнікі суда і шматдзетныя сем’і.

Адкрываць у Мінскім раёне дамы для сілавога блока краіны стала традыцыяй, — падкрэсліў Аляксандр Турчын. — Нядаўна мы ўвялі дом для работніках следчага камітэта. А сёння наваселле святкуеце вы. Мяркую, што і школа, якую ўвядзём у дзеянне 1 верасня, будзе запатрабаваная, што не можа не радаваць мяне, як старшыню Мінаблвыканкама. Прыемна і тое, што з гэтага дня вы становіцеся жыхарамі Мінскай вобласці. Няхай тут жывуць і развіваюцца вашы сем’і, каб вяртаючыся з работы ў асабістае жыллё, вы забывалі аб праблемах.

Пажадаў дабрабыту і шчасця навасёлам і Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала. Ён адзначыў, што такога маштабнага засялення яшчэ не было. Тут палепшылі свае жыллёвыя ўмовы 13 чалавек.

Як адзначыў Генеральны пракурор Андрэй Швед, у любой справе важныя тыл, падтрымка, клопат, увага. Большую частку часу праваахоўнікі праводзяць на рабоце. І для іх вельмі важна тое, што адбываецца дома, у якіх умовах жывуць сем’і.

—У красавіку 2021 года Кіраўнік дзяржавы з разуменнем паставіўся да нашай просьбы дапамагчы вырашыць жыллёвыя пытанні пракурорскіх работнікаў. Было прынята станоўчае рашэнне, — сказаў Андрэй Швед. —Я вельмі задаволены, што яны абзавяліся асабістым жыллём. Нягледзячы на тое, што эканоміка Беларусі знаходзіцца ў дастаткова складаным становішчы па прычыне санкцый, пад каласальным ціскам з усіх бакоў, у нашай краіне ўдзяляецца і будзе ўдзяляцца ўвага людзям, у тым ліку праваахоўнікам. Гэта неабходна для таго, каб праваахоўная сістэма працавала эфектыўна.

Пасля таго, як была перарэзана чырвоная стужка і ўручаны сімвалічны ключ ад жылога дома старшыні жыллёвага кааператыва «Юбілейны—100» Дзмітрыю Папку, госці завіталі ў сям’ю Юрыя і Алесі Кахновіч, якія сталі ўласнікамі трохпакаёўкі. Суджэнцы выхоўваюць двух дзяцей. Роме дзевяць гадоў, ён вучыцца ў гімназіі, а яго сястрычка Анастасія нарадзілася месяц таму.

Мы жывём у Сеніцы сем гадоў, здымаем арэнднае жыллё. І вось ажыццявілася наша запаветная мара: мы атрымалі ключы ад трохпакаевай кватэры, з вокнаў якой адкрываецца малянічая панарама на аграгарадок, — радуецца гаспадыня. — Нам тут падабаецца прырода, вакол цішыня, усе неабходныя аб’екты ў крокавай даступнасці.

Алеся звярнула таксама ўвагу на якасць будаўнічых работ:

— Усё зроблена дыхтоўна, акуратна, хоць сёння засяляйся. І мы, шчаслівыя, – стаць жыхарамі Мінскай вобласці. У сталіцы мы б не пабудавалі такую кватэру. Яна б абышлася ў два разы даражэй.

З прывітаннем да навасёлаў звярнуўся пратаірэй Дзмітрый Харошка, святар прыхода храма Благавернага князя Аляксандра Неўскага. Ён прачытаў малебен і асвяціў будынак.

З музыкальным падарункам для ўсіх прысутных выступіў вакальны ансамбль «Белыя крылы» з кампазіцыяй «Запрашаем у Беларусь» пад кіраўніцтвам Наталлі Монцік.

Таццяна ЛАЗООЎСКАЯ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».