Вы тут

Лукашэнка прыехаў на фінал чэмпіянату па хакеі ў Гродне


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Гродна на фінальны вырашальны матч беларускай хакейнай Экстралігі сезона-2022/23, перадае БелТА.


Да вырашальнай гульні за права валодання Кубкам Прэзідэнта дабраліся хакеісты гродзенскага «Нёмана» і дзеючыя чэмпіёны краіны са жлобінскага «Металурга».

Заключны паядынак сезона праходзіць у гродзенскім Лядовым палацы спорту. У фінальным процістаянні хакеісты «Нёмана» выйгралі першы (2:0), трэці (5:0) і пяты (6:1) матчы, жлобінцы адказвалі перамогамі ў другой (2:1), чацвёртай (3:0) і шостай гульні серыі (7:1). Год таму лёс Кубка Прэзідэнта таксама вырашыўся ў сёмым матчы, тады «Металург» абыграў «Юнацтва» з лікам 3:0.

Раней каманды з Гродна і Жлобіна сустракаліся ў фіналах у 2012 і 2013 гадах, першая дуэль завяршылася на карысць «ваўкоў», праз год «чырвона-чорныя» ўзялі рэванш. У выпадку перамогі «Нёман» стане васьміразовым чэмпіёнам Беларусі, «Металург» можа стаць уладальнікам галоўнага трафея Экстралігі ў трэці раз.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.