Вы тут

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 10% гадавых з 2 мая


Стаўка рэфінансавання з 2 мая зніжаецца да 10% гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы, паведамілі ў Нацбанку.


Па дадзеных банка, стаўка па крэдыце овернайт зніжаецца з 11, 5% да 11% гадавых, а стаўка па дэпазіце овернайт — з 9, 5% да 9% гадавых.

Адзначаецца працяг запаволення інфляцыйных працэсаў. «Як і чакалася, з-за эфекту высокай базы мінулага года ў сакавіку 2023 года гадавы прырост спажывецкіх цэн зменшыўся да 6% супраць 11,7% у папярэднім месяцы. Трэндавая інфляцыя знізілася да 6% Пасля 8,9% месяцам раней. Пры ўмове адсутнасці шокаў чакаецца захаванне нізкіх штомесячных тэмпаў прыросту коштаў на спажывецкім рынку, што ў бліжэйшыя месяцы падтрымае трэнд на запаволенне гадавой інфляцыі», — адзначылі ў банку.

Паступова аднаўляецца і дзелавая актыўнасць. «На фоне працэнтных ставак, якія працягваюць зніжацца, пашыраецца крэдытная падтрымка банкамі эканомікі ў нацыянальнай валюце. Сярэдняя стаўка па новых рублёвых крэдытах банкаў і ААТ „Банк развіцця Рэспублікі Беларусь“ юрыдычным асобам у сакавіку 2023 года зменшылася да 8,97% гадавых. У цэлым рызыкі, якія могуць істотна паўплываць на дынаміку інфляцыйных працэсаў у будучыні, ацэньваюцца як умераныя. Інфляцыйныя чаканні эканамічных агентаў, нягледзячы на зніжэнне, застаюцца ўсё яшчэ высокімі. У адпаведнасці з вынікамі апытання насельніцтва, праведзенага ў сакавіку 2023 года, чаканая ў наступныя 12 месяцаў інфляцыя знізілася да 12,4% супраць 16,7% у сакавіку 2022 года. У фокусе ўвагі па-ранейшаму застаецца стрыманая ашчадная актыўнасць з адначасовым павелічэннем долі ліквідных актываў у агульнай структуры грашовых зберажэнняў насельніцтва», — распавялі ў Нацбанку.

Наступныя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацыянальны банк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыкі з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.