Вы тут

У Ветцы адкрылася абноўленая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа


У веткаўскай спартыўнай школе займаюцца амаль 200 навучэнцаў. Развіваюцца тут лёгкая атлетыка, плаванне, бокс, настольны тэніс і футбол. Мясцовыя выхаванцы — пастаянныя ўдзельнікі абласных спартыўных стартаў, а юныя веткаўскія баксёры — увогуле гонар зборнай каманды Гомельшчыны.


Як адзначыў дырэктар Веткаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Дзмітрый Лямцаў, на базе ўстановы размяшчаецца футбольны стадыён, залы бокса, фітнесу, гульнявых відаў спорту і трэнажорная зала. У бліжэйшы час для умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы спартшколы будуць закуплены трэнажоры на суму каля 30 тысяч рублёў.

«Пастаўленая Прэзідэнтам задача па адраджэнні зямель, пацярпелых у выніку Чарнобыльскай катастрофы, вырашаецца паслядоўна. Кожны дзень. І мы выканаем гэтую задачу», – падчас наведвання абноўленых сацыяльна значных аб’ектаў у Ветцы звярнуў увагу старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.

Іван Крупко і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ разам са школьнікамі высадзілі квітнеючую алейку саджанцаў міндаля і вішні. Маладыя дрэўцы цяпер будуць упрыгожваць дваровую тэрыторыю абноўленага Веткаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

На базе гэтай сацыяльна значнай установы сёння займаюцца 23 выхаванцы ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшыя. Для іх вядзецца навучанне садоўніцтву, агародніцтву, выпечцы. Акрамя таго, наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва актыўна вывучаюць гісторыю і культуру роднага краю, ездзяць на экскурсіі.

Падчас абнаўленчых работ на тэрыторыі ўстановы добраўпарадкавалі дваровую пляцоўку. Тут з’явіліся альтанкі і зона для заняткаў скандынаўскай хадзьбой. Гэты від фізічнай актыўнасці сёння становіцца папулярным сярод жыхароў Веткі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».