Вы тут

Ва ўзбекскай газеце


Добрая навіна прыйшла з Ташкента. У газеце «Kitab dunyaya» выйшла «беларуская старонка». 


У апошні час даволі інтэнсіўна развіваюцца беларуска-узбекскія літаратурныя сувязі. У Мінску і Мінскай вобласці паспяхова прайшлі Дні ўзбекскай літаратуры ў Беларусі. Гасцямі розных аўдыторый былі паэты, празаікі, перакладчыкі з Ташкента — Кучкар Наркабіл, Мікалай Ільін, Салім Ашур, Сіражыддзін Раўф, Алімджан Даўлятаў. З’явіліся ў беларускім друку публікацыі новых перакладаў мастацкіх твораў з узбекскай мовы. Самы чынны ўдзел у арганізацыі такіх стасункаў прымае ўзбекская пісьменніца Рысалат Хайдарава. 

А напрыканцы сакавіка, 29-га, у папулярнай сярод чытачоў Узбекістана газеце «Kitab dunyaya» з’явілася старонка перакладаў твораў беларускіх празаікаў. Упрыгожваннем выпуска стала апавяданне «Пеля» вядомага беларускага празаіка Андрэя Федарэнкі. Надрукаваны таксама празаічныя творы Таццяны Дашкевіч і Алеся Карлюкевіча. Перакладчыкам выступіла Рысалат Хайдарава. Вось як перакладчыца каменціруе гэтую падзею: «У мяне сфарміравалася трывалая цікаўнасць да беларускай прозы. З задавальненнем, вялікай асалодай чытаю творы Алеся Бадака, Генадзя Аўласенкі, Людмілы Рублеўскай, іншых пісьменнікаў. Штосьці ўжо пераклала і паспела надрукаваць у ранейшыя гады. Над нечым збіраюся працаваць і надалей. У бліжэйшых планах — стварэнне на ўзбекскай мове анталогіі беларускай дзіцячай літаратуры». 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».