Вы тут

У Брэсце праходзіць юбілейны фестываль-конкурс шматжанравага мастацтва «Millenium»


Ужо ў пяты раз у горадзе над Бугам адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага фестывалю-конкурсу «Millenium». Месцам дзеяння стаў ЦАР «Вікторыя».


Старт прыёму заявак быў дадзены 21 лютага 2023 года і спынены датэрмінова ў сувязі з вялікай колькасцю калектываў, якія пажадалі ўдзельнічаць у конкурсе ў шасці намінацыях: вакальная, інструментальная, харэаграфічная, тэатральная, выяўленчая творчасць і тэатр мод. Таксама адбудзецца кастынг мадэляў для фестывалю моды і стылю «LookБуг».

Для ўдзелу ў мерапрыемстве заяўкі падалі такія дзяржавы, як Расійская Федэрацыя, Польшча, Арменія, Балгарыя, Ізраіль, Казахстан, Косава, Літва, Малдова, Партугалія, Бразілія, Румынія, Узбекістан і іншыя. Некаторыя дзяржавы ўдзельнічаюць у конкурсе дыстанцыйна.

На адкрыцці фестывалю выступіў з прывітальнай прамовай старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргей Лабадзінскі.

Таксама выступіў і гурт «Аура», адзін з самых яркіх і запамінальных беларускіх калектываў, які выконвае музыку ў стылі поп-рок. Група прадстаўлена творчым і сямейным саюзам аўтараў і выканаўцаў Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка, удзельнікаў і пераможцаў міжнародных музычных конкурсаў. Творчасці іх сямейнага саюза ўключае ўжо больш за 500 песень, напісаных як для свайго музычнага гурта, так і для іншых выканаўцаў. «Аура» — уладальнік прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Перад самім канцэртам гурт сустрэўся са студэнтамі УА «БрДУ ім. А. С. Пушкіна».

Падчас свайго канцэрта «Аура» арганізавала выдатнае лазернае і светлавое шоу. Юлія і Яўген выканалі свае хіты, сярод якіх прагучалі «Крыніцы», «Затрымай», «Сінявокая», «Працяг нас», «Каханую не аддаюць», а таксама новыя песні, напрыклад, «Неба, як мора» і многія іншыя свае музычныя творы. А скончыўся канцэрт сумесным з гледачамі выкананнем гімна Рэспублікі Беларусь. У канцэрце таксама прынялі ўдзел пераможцы шоу тэлеканала АНТ «Зорны шлях».

Пасля завяршэння канцэрта ўдзельнікі гурта атрымалі ў падарунак кветкі ад Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, а ва ўсіх жадаючых была магчымасць паўдзельнічаць у фотасесіі з вядомымі выканаўцамі.

Пажадаем «Ауры» далейшых творчых поспехаў, а ўдзельнікам фестывалю-конкурсу «Millenium» паспяховага выступлення і перамогі ў гэтым творчым спаборніцтве. Апроч грашовых прэмій і каштоўных прызоў яны атрымаюць падарункі і фірмовыя дыпломы фестывалю, а пераможца будзе вызначаны сёння.

Ва ўсіх жадаючых яшчэ ёсць магчымасць наведаць апошняе шоў фестывалю-конкурсу. «Millenium» запрашае! 

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт і Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў.

Святлана СЁМІНА 

Фота з афіцыйнага Тэлеграм-канала Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта «Любімы Брэст»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».