Вы тут

МТФ на тысячу галоў урачыста адкрылі ў Гомельскім раёне


Рэалізацыя праекта з аб’ёмам інвестыцый звыш 24 мільёнаў рублёў завершана ў адной з перадавых гаспадарак не толькі Гомельскага раёна, але і Гомельскай вобласці — у ААТ «Сцяг Радзімы». Комплекс размешчаны ў агаргарадку Чарацянка Гомельскага раёна. Новая сельгасвытворчасць забяспечана даільна-малочным блокам з высокаэфектыўнай даільнай залай тыпу «Карусель». Гэта абсталяванне цалкам адпавядае канцэпцыі аб беражлівым і хуткім даенні. 


Як адзначыў падчас цырымоніі адкрыцця новай малочна-таварнай фермы старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, у краіне захоўваецца добрая традыцыя адзначаць святочныя даты ўвядзеннем важных для эканомікі і сацыяльнай сферы аб’ектаў. Комплекс у аграгарадку Чарацянка — адзін з добрых падарункаў да свята вяскоўцам. 

Кіраўнік рэгіёна звярнуў увагу на тое, што сёлета сучасныя малочнатаварныя комплексы будуць адкрыты і ў іншых гаспадарках Гомельшчыны. 

— Гэта і новыя рабочыя месцы, дастойныя ўмовы працы, магчымасць атрымліваць высокія ўдоі. Гэта і дастойная зарплата, новы ўзровень развіцця прадпрыемства, гэта нашы дасягненні, — падкрэсліў Іван Крупко.

Укараненне новых тэхналогій дапаможа аграпрамысловым комплексам і малочнай жывёлагадоўлі рэгіёну упэўнена развівацца.

— У Чарацянцы Гомельскага раёна дадзены старт новаму перадавому слову ў жывёлагадоўлі. Гэты дзень увойдзе ў гісторыю не толькі сельскай гаспадаркі Гомельскага раёна, але і ўсёй вобласці, — выказаў упэўненасць кіраўнік рэгіёна.

Новы малочнатаварны комплекс у ААТ «Сцяг Радзімы» дасць магчымасць гаспадарцы павялічыць вытворчасць з амаль 8 тысяч кілаграмаў малака на адну карову за год — да больш 10 тысяч кілаграмаў. 

— І што асабліва важна для мяне, як кіраўніка рэгіёну, новая даільная ўстаноўка «Карусель» выраблена на нашым прадпрыемстве «Гомельагракамплект», — падкрэсліў Іван Крупко.

У малочна-таварнай ферме плануецца размясціць тысячу галоў дойнага статка, хаця такі тып даільнай устаноўкі дазваляе абслугоўваць статак да шасці тысяч галоў і выкарыстоўвацца на мега-фермах. Знакавы сельгаспраект у Гомельскім раёне зможа стаць дэманстрацыйнай вытворчай пляцоўкай перадавога даільнага абсталявання ад гомельскіх вытворцаў для патэнцыяльных пакупнікоў.

Як адзначыла намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі ААТ «Сцяг Радзімы» Валянціна Герасенка, новая МТФ камплектуецца каровамі, выгадаванымі ў гаспадарцы. 

— Зусім хутка прыступім да даення на новай устаноўцы. Мы плануем атрымліваць 9000 тон малака на карову. На дойках створаны ўсе ўмовы, каб атрымліваць малако экстра-класа, — патлумачыла намеснік дырэктара гаспадаркі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».