Вы тут

Махляры шукаюць «цёмныя плямы» сярод крыптаабменнікаў


Крыптавалюта становіцца ўсё больш папулярнай ва ўсім свеце. Менавіта таму ашуканцы асвойваюць і гэты кірунак і ствараюць усё больш віртуозныя схемы жульніцтва. Аб відах і тэхніках афёр падрабязна нам распавёў эксперт рынку і дырэктар кампаніі правайдара электронных плацяжоў Assіst Belarus Вячаслаў Сенін.


 pixabay.com

Як і любую валюту, «крыпту» можна прадаць і купіць. І зрабіць гэта проста — «звярнуцца» у крыптаабменнік. Адзіны важны момант, які варта разумець: такія абменныя пункты бываюць як законныя, так і ценявыя. Калі ў першым выпадку сэрвісы дзейнічаюць на падставе закона і рэгулююцца дзяржавай, то другія выкарыстоўваюць забароненыя метады.

«У легальных абменніках для рэалізацыі крыптавалюты або законных плацежных сродкаў неабходна прад’явіць нумар карты, прайсці верыфікацыю нумара тэлефона, электронную пошту і дакумент, які сведчыць асобу. А ў ашуканскіх пунктах абмену асобу пацвярджаць зусім неабавязкова. І як вынік гэта цягне за сабой своеасаблівы ананімны падыход да дзеянняў», — кажа Вячаслаў Сенін.

Пазбавіцца грошай і спакою

Мы разгледзім віды махлярства, з якімі можна сутыкнуцца, пры куплі «крыпты» праз нелегальныя абменныя структуры. Першае і самае простае — пазбаўленне грошай. Гэта самая распаўсюджаная праблема, з якой часта сустракаюцца карыстальнікі незаконных абменнікаў. Часта для набыцця крыптавалюты спажыўцы ўносяць даныя сваіх банкаўскіх картак і пераводзяць ашуканцам грашовыя сродкі, пры гэтым чакаюць папаўненне крыптакашалька. Аднак нелегальныя сэрвісы не выконваюць сваіх абавязацельстваў, ды яшчэ і незаконна захоўваюць усе персанальныя даныя ахвяры.

Другое, з чым вы можаце сутыкнуцца, — прысваенне аферных сродкаў. Пры выкарыстанні нелегальных сэрвісных пляцовак часта можна адправіць ці атрымаць грошы са спецыяльных карт, якія належаць не самому сэрвісу, а старонняму спажыўцу карткі, які выкарыстоўвае фіятныя грошы па сваім меркаванні. І пакупнік, выкарыстоўваючы дадзены сэрвіс, можа быць задзейнічаны ў ашуканскіх схемах супраць сваёй волі. А вынікам з’яўляецца садзейнічанне ў злачынных махінацыях.

Нелегальная «крыпта»

Калі мы гаворым аб грашовых сродках, якія рэгламентуюцца дзяржавай, то дадзеныя банкноты схільныя псаванню, маркіроўцы і іншым зменам. І для замены патрэбнай банкноты або манеты яе можна здаць або памяняць у банках дзяржавы. Тое ж самае можна зрабіць і з лічбавай валютай. Кожная «крыпта» можа быць адсочана буйнымі біржамі, і пра кожную «манету» можна актуалізаваць звесткі, у якіх аперацыях яна была задзейнічана.

З выкарыстаннем шэрых схем абмену ўсё наадварот. Нелегальныя сэрвісы па абмене крыптагрошай не могуць гарантаваць чысціню кожнай атрыманай манеты. А па статыстычных даных, практычна палова ўсіх лічбавых грошай сутыкнулася з незаконнымі аперацыямі. Таму далейшае іх выкарыстанне можа быць немагчымым.

Гаворка ідзе пра фішынг або незаконныя сродкі крадзяжу даных. Распаўсюджаная схема махлярства ва ўсім віртуальным свеце. Сустрэць можна не толькі ў крыптасферы, але і ў любых бізнесах, якія маюць сайты ў інтэрнэце. Часта карыстальнік можа не ўгледзець лішні сімвал або літару знакамітага існуючага дамена і перайсці на ашуканскі сайт. А далей увесці свае персанальныя даныя і даныя банкаўскай карткі. Гэтым дзеяннем ахвяра перадае добраахвотна сваю персанальную інфармацыю і не можа ніякім чынам уплываць на яе выкарыстанне трэцімі асобамі. Таму асаблівую ўвагу варта ўдзяліць падазроным спасылкам і правільнаму напісанню дамена ў віртуальнай сетцы.

Некалькі парад пакупнікам

І ўсё ж віртуальныя грошы можна легальна купляць і прадаваць, калі выкарыстоўваць законныя крыптаабменныя пункты, упэўнены Вячаслаў Сенін. Галоўнае — правільна іх выбраць. Па-першае, яны маюць даступныя дадзеныя аб юрыдычнай асобе, УНП і іншыя рэквізіты. Кантакты, названыя на сайце актуальныя і дакладныя. Па-другое, усе сэрвісы, якія дзейнічаюць на законнай падставе, маюць водгукі, даступныя на сайтах-агрэгатарах, пры гэтым не знаходзяцца ў чорных спісах. Па-трэцяе, аплата адбываецца на самой пляцоўцы, а не з дапамогай рэквізітаў, высланых асобна.

І асобнае папярэджанне ад спецыяліста: набыццё токенаў не гарантуе поўнага іх захавання, а таксама захаванасці дзяржаўнай грашовай адзінкі ў карыстальніка.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?