Вы тут

Мінадукацыі: Сфарміраваны графікі прыбыцця вучняў у пункты здачы ЦЭ


Сфарміраваны графікі прыбыцця навучэнцаў у пункты здачы цэнтралізаванага экзамену, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.


Першы ў гісторыі краіны цэнтралізаваны экзамен пачнецца 14 мая ў 11.00. Выпускнікі школ прыбудуць у пункты здачы ЦЭ за гадзіну да пачатку выпрабавання. «Гэта неабходна, каб дзеці ў спакойнай абстаноўцы, без мітусні маглі трапіць у пункт правядзення ЦЭ, дабрацца да аўдыторыі і заняць сваё месца. Кожная школа прыедзе ў прызначаны час. Для гэтага раённымі аддзеламі адукацыі сумесна з пунктамі правядзення ЦЭ сфармаваныя графікі прыбыцця ў пункты», — распавялі ў прэс-службе Мінадукацыі.

Цэнтралізаваная дастаўка дзяцей на ЦЭ — гэта клопат кіраўнікоў школ і гімназій, а таксама раённых аддзелаў адукацыі. «У сельскай мясцовасці навучэнцаў спачатку даставяць у школу, бо дзеці могуць быць з розных вёсак, пазней іх падвязуць да пункта правядзення ЦЭ. У гарадах навучэнца самастойна дабяруцца да школ, а пасля ў суправаджэнні педагога арганізавана прыедуць да месца правядзення выпрабавання. 

Цэнтралізаваны ад’езд таксама захаваецца. У сельскай мясцовасці навучэнцаў даставяць да вёскі пражывання», — праінфармавалі ў адукацыйным ведамстве.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?