Вы тут

Лепшых знаўцаў эканомікі сярод старшакласнікаў вызначылі на конкурсе ў Гомелі


Звыш 160 школьнікаў і навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі прынялі ўдзел у адкрытым эканамічным конкурсе «У свеце эканомікі — 2023» у Гомелі. 


Трэці год запар унікальныя для рэгіёна спаборніцтвы арганізуе эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. 

У гэтым годзе ў конкурсе спаборнічалі навучэнцы 911-х класаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з Гомеля, Бабруйска, а таксама дзевяці райцэнтраў Гомельскай вобласці і больш чым дзесяці сельскіх населеных пунктаў рэгіёна. Конкурс праходзіў у вочна-завочнай форме ў два туры па чатырох блоках: «Эканамічная тэорыя», «Маркетынг», «Фінансы» і «Эканамічная інфарматыка».

— Першы тур прадугледжваў завочны ўдзел на платформе Moodle і ўключаў у сябе выкананне задання даследчага і творчага характару. Другі тур — прадугледжваў вочны ўдзел. У камп’ютарных класах універсітэта выконваліся тэставыя заданні на веданне тэорыі і практыкі па кожным з чатырох блокаў конкурсу, — патлумачыла намеснік дэкана эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Наталля Барташэвіч. 

Па выніках спаборніцтва пераможцамі сталі старшакласнікі з Мазыра, Гомеля і Жлобіна. Лепшай у намінацыі «Эканамічная тэорыя» стала навучэнка Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Караліна Федасеева, а ў намінацыі «Маркетынг» — вучань  СШ № 11 Мазыра Кірыл Левін. Перамога ў намінацыі «Фінансы» — на рахунку навучэнца СШ№ 38 Гомеля Архіпа Палуянава, у намінацыі «Эканамічная інфарматыка» — вучаніцы гімназіі № 1 Жлобіна Кацярыны Уласавай. На конкурсе былі таксама вызначаны пераможцы ў намінацыі «Установы агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі» і «Установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі». У апошняй намінацыі ўсе тры месцы заваявалі прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа.

Як адзначыў на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў дэкан эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Андрэй Кастэнка, усе ўдзельнікі конкурсу падышлі да выканання заданняў вельмі адказна і творча, прадэманстравалі высокі ўзровень дасведчанасці. 

Пасля цырымоніі ўзнагароджання навучэнцы з першых вуснаў — ад выкладчыкаў факультэта — змаглі больш даведацца пра працэс і перавагі навучання па эканамічных спецыяльнасцях ва ўніверсітэце. 

— Як паказвае вопыт правядзенне конкурсу «У свеце эканомікі», падобныя спаборніцтвы матывуюць школьнікаў цікавіцца і вывучаць розныя аспекты эканамічнага жыцця грамадства. Гэта і дадатковы стымул павышэння фінансавай адукаванасці навучэнцаў і дапамога ў раскрыцці сваіх творчых здольнасцей у вывучэнні эканамічных дысцыплін. Традыцыйна конкурс прыцягвае ўвагу вялікай колькасці патэнцыйных абітурыентаў, — адзначыла намеснік дэкана эканамічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Наталля Барташэвіч.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ГДУ імя Ф. Скарыны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».