Аднак перш чым прыступіць да абмеркавання важных пытанняў, міністр унутраных спраў уручыў супрацоўнікам і ваеннаслужачым дзяржаўныя ўзнагароды. Многіх з узнагароджаных былі задзейнічаны ў раскрыцці тэракту на аэрадроме ў Мачулішчах.
Указам Прэзідэнта Беларусі за асаблівыя заслугі ў барацьбе са злачыннасцю, значны ўклад ва ўмацаванне грамадскага парадку праваахоўнікі ўдастоены медалёў «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За бездакорную службу» II і III ступені.
За высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці, умелую арганізацыю работы, узорнае выкананне службовых абавязкаў па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю міліцыянеры і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў з розных рэгіёнаў краіны адзначаны Падзякай Прэзідэнта.
Акрамя таго, адбыўся ўрачысты рытуал уручэння пагонаў палкоўніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і вайскоўцам унутраных войскаў.
Падчас аператыўнай нарады пры міністры ўнутраных спраў абмяркоўваліся два пытанні: «Аб выкананні патрабаванняў заканадаўства, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу» і «Аб эфектыўнасці прымянення органамі ўнутраных спраў мер па папярэджанні хатняга гвалту».
Звяртаючыся да прысутных, Іван Кубракоў нагадаў: адной з асноўных задач органаў унутраных спраў з’яўляецца прафілактыка, выяўленне і спыненне адміністрацыйных правапарушэнняў. «У 2021 годзе адміністрацыйнае заканадаўства зведала значныя змены, — нагадаў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Новаўвядзенні накіраваны на аптымізацыю адміністрацыйнага працэсу і парадку прыцягнення да адказнасці».
Пытанні адміністрацыйнай практыкі знаходзяцца на пастаянным кантролі кіраўніка ведамства. Пазіцыя застаецца нязменнай і прынцыповай: злосныя парушальнікі заслугоўваюць самага жорсткага пакарання, прадугледжанага заканадаўствам. Ніхто не павінен пазбегнуць адказнасці! У той жа час для тых, хто спатыкнуўся ўпершыню, прадугледжана магчымасць прымянення прафілактычнай меры ў выглядзе папярэджання.
Кажучы аб супрацьдзеянні хатняму гвалту, Іван Кубракоў канстатаваў, што па выніках першага квартала бягучага года ў цэлым па краіне назіраецца стабілізацыя абстаноўкі ў гэтай сферы. Нашы суграмадзяне сталі радзей гінуць у выніку бытавых злачынстваў. «Аднак гэта не падстава расслабляцца, — перасцярог міністр. — За кожнай лічбай стаяць чалавечыя лёсы, жыццё і здароўе людзей».
Абазначыўшы шэраг праблемных момантаў, ён заклікаў калегаў у рэгіёнах аптымізаваць падыходы да прафілактыкі правапарушэнняў, прэвентыўную дзейнасць выбудоўваць строга ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства і ведамасных прадпісанняў, больш актыўна выкарыстоўваць механізмы ўплыву на асоб, схільных да ўчынення хатняга гвалту.
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.