Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На працы будзьце шчодрыя з калегамі, дзяліцеся ідэямі і прафесійным досведам. У сярэдзіне тыдня ўзрастае рызыка не разабрацца ў сямейных праблемах і прыняць няправільнае рашэнне. У суботу нязначная памылка можа выклікаць цэлы абвал непрыемных наступстваў. У нядзелю ў вас будзе добрая магчымасць павысіць самаацэнку, не прыкладаючы да гэтага асаблівых намаганняў.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Вам неабходна ўзяцца за вырашэнне наспелых праблем. Ігнараваць іх не атрымаецца, яны будуць толькі пагаршацца. На рабоце сканцэнтруйцеся на галоўным, а другарадныя справы пакуль крыху пачакаюць. У асабістым жыцці магчымыя недагаворкі, рэўнасць і крыўды. Паспрабуйце растлумачыць сітуацыю. У выхадныя добра было б адпачыць за горадам.


БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень прынясе творчае натхненне, адчуеце прыліў энергіі, практычна ўсе задумы будуць рэалізоўвацца. Можаце стаць генератарам новых ідэй і праектаў. Паспрабуйце стварыць для сябе аптымальна зручны рэжым працы і адпачынку. Пастарайцеся трымаць эмоцыі пад кантролем. Вам патрэбны падарожжы і новыя ўражанні. Выхадныя паспрабуйце правесці на прыродзе.


РАК. Любімая праца можа стаць крыніцай не толькі даходу, але і жыццёвых сіл, тым больш што адносіны з калегамі і начальствам добразычлівыя і гарманічныя. У пачатку тыдня найлепшых вынікаў дасягнеце ў тым, да чаго будзе цягнуцца душа. У сераду пры дробных няўдачах не адчайвайцеся і імкніцеся дамагчыся сваёй мэты. У выхадныя больш часу надайце адпачынку, бо ад гэтага будзе залежаць ваша душэўная раўнавага.


ЛЕЎ. Тыдзень дастаткова напружаны, таму спатрэбяцца цярпенне і сабранасць. У сераду не правакуйце канфліктных сітуацый. У чацвер пажадана не ўблытвацца ні ў якія авантуры. Ваш добрасумленны падыход да працы ў пятніцу будзе ацэнены па заслугах. Паспрабуйце расказваць пра сваё асабістае жыццё як мага менш, не выкладвайце бясконца фатаграфіі ў сацсетках. У суботу адганіце прэч усе страхі і сумневы, бо насамрэч няма ніякіх перашкод для дасягнення мэты.


ДЗЕВА. Пачатак тыдня лепш прысвяціць адпачынку на прыродзе, а не шумным мерапрыемствам. У сераду могуць узнікнуць цяжкасці з дакументамі ці патрэбных людзей нечакана не будзе на месцы. У чацвер добрыя вынікі дасць сумесная творчасць, але не варта праводзіць шмат часу ў вялікай кампаніі. Паспрабуйце пазбегнуць стрэсаў.


ШАЛІ. Вы разумныя і іранічныя, вашы выразы трапляюць прама ў цэль, праўда, сваё меркаванне часам лепш пакінуць пры сабе, каб не пакрыўдзіць блізкага чалавека. На працы пакажыце сябе спакойным і ўраўнаважаным прафесіяналам, які не раздражняецца па дробязях, але і не дазваляе садзіцца на шыю. Выхадныя прысвяціце хатнім справам, іх ужо назапасілася звышдастаткова. Ваша працавітасць будзе адзначана і ўзнагароджана.


СКАРПІЁН. Давярай, але правярай, — вось адна з галоўных задач тыдня. Зможаце дасягнуць амаль любых вяршынь, але толькі пры крытычным стаўленні да сябе і яшчэ больш крытычным — да навакольных. На гэтым тыдні добра прасоўваюцца навуковыя даследаванні, юрыдычная і журналісцкая работа. Атрымаеце адчувальны прыбытак, ваш аўтарытэт узрасце. Выхадныя падораць новыя ўражанні.


СТРАЛЕЦ. Вы, падобна, азадачылі сябе занадта ўжо грандыёзнымі планамі. Можа, лепш іх скараціць, аб'ектыўна ацаніўшы сілы? Верагодныя камандзіроўкі ў сярэдзіне тыдня, якія дазволяць адцягнуцца ад некаторых праблем. Вашы іранічныя выказванні пагражаюць справакаваць канфліктную сітуацыю, таму сачыце за сваімі словамі. У выхадныя, вырашаючы сямейныя пытанні, прыслухайцеся да парад блізкіх і не адхіляйце іх дапамогу.


КАЗЯРОГ. У найбліжэйшыя дні сітуацыя можа запатрабаваць ад вас актыўнасці, тады ёсць вялікая верагоднасць дабіцца поспеху як у асабістых справах, так і ў бізнесе. У сераду будзьце сумленныя і шчырыя з сябрамі і роднымі. У пятніцу будзьце ўважлівыя, бо нядобразычліўцы здольныя пашкодзіць вашай рэпутацыі, што можа негатыўна адбіцца на дабрабыце. Да канца тыдня вашы інтарэсы будуць накіраваны ў бок адпачынку.


ВАДАЛІЎ. Калі ў пачатку тыдня вы будзеце толькі будаваць трамплін, у другой яе палове ўжо давядзецца скакаць. Збярыцеся з духам — вам трэба будзе здзейсніць рэзкі скачок наперад. Але, нягледзячы на значны прагрэс у справах, асноўныя праблемы могуць заставацца нявырашанымі і, хоць і ў мяккай форме, яшчэ нагадаюць пра сябе пазней. Не варта плесці інтрыгі і дзейнічаць за спінай блізкіх. Усё таемнае стане відавочным.


РЫБЫ. У пачатку тыдня можаце атрымаць інфармацыю, якую вам давядзецца захаваць у таямніцы. У сераду гутарка з начальствам можа пайсці на павышаным тоне, што прыкметна аслабіць вашы пазіцыі. Тады за сваё становішча давядзецца пазмагацца. Калі вы не гатовыя да такіх прыгод, мае сэнс усімі праўдамі і няпраўдамі ад зносін з вышэйстаячымі адысці. На трывалы і працяглы дабрабыт пакуль разлічваць не даводзіцца, усё мімалётна і дастаткова ілюзорна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?