Вы тут

Генпракуратура дапытала больш за 17 тыс. чалавек па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа


У рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ дапытана больш за 17 тыс.чалавек. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала АНТ генеральны пракурор Андрэй Швед, паведамляе БелТА.


«Мы дапыталі ўсіх жывых сведак, а гэта амаль 17 тыс. чалавек — вязні канцлагераў, тыя, хто быў сагнаны ў рабства ў Германію і іншыя краіны, — і іх допыты зафіксавалі на відэа. Правядзём агляд усіх месцаў масавага знішчэння. Думаю, у бліжэйшыя 5-7 гадоў гэтая праца будзе завершана. Дадзім звесткі аб кожным лагеры смерці. Дарэчы, іх таксама ўжо больш за 580 устаноўлена на тэрыторыі БССР. На тэрыторыі нашай краіны загінулі не менш за 3 млн чалавек, і гэта пацвярджаецца як дакументальна, так і многімі іншымі крыніцамі. Мы дадзім звесткі аб усіх карных аперацыях, аб усіх карных падраздзяленнях, якія ўдзельнічалі пачынаючы з 22 чэрвеня 1941 года. Гэтая праца ўжо практычна завершана», — распавёў Андрэй Швед.

Генпракуратура накіравала запыты ў многія краіны. «Прыйшлі водгукі з многіх краін: Бразіліі, Аргенціны, постсавецкай прасторы. Адказаў нават генеральны пракурор Германіі, які даслаў досыць падрабязны ліст з раскаяннем і гэтак далей. Але час мяняецца, і мы цяпер па-іншаму ставімся да запэўненняў аб нейкім раскаянні. Жывыя эсэсаўцы, якія пражываюць на тэрыторыі шэрагу сумежных дзяржаў, нам выдадзены не будуць. Пра гэта нам прама заявіла генеральная пракуратура гэтых краін. Яны пісьмова адказалі, што гэта не ўваходзіць у іх нацыянальныя інтарэсы, таму што яны пакрываюць нацыстаў. Фактычна пацвярджаюць юрыдычнай мовай, што нацызм — гэта частка іх ідэалогіі», — падкрэсліў ён.

Генпракурор нагадаў, што цяпер ідзе праца над праектам закона, згодна з якім у выпадку яго прыняцця і адабрэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у нашай краіне будуць праводзіцца завочныя працэсы ў дачыненні да ўжо памерлых катаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.