Вы тут

Качанава: Мы як ніколі павінны быць адзіныя, каб захаваць мір і спакой у краіне


Аб чым Наталля Качанава гаварыла падчас сустрэчы з калектывам Следчага камітэта.


На сустрэчы прысутнічала кіраўніцтва ведамства, супрацоўнікі, а таксама слухачы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Следчага камітэта. Акрамя таго, па відэаканферэнцсувязі за сустрэчай назіралі прадстаўнікі абласных упраўленняў Следчага камітэта.

У сваёй прамове Старшыня Савета Рэспублікі зрабіла акцэнт на ключавых аспектах Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, закранула пытанне садзейнічання следчых у арганізацыі і правядзенні Усебеларускага народнага сходу. Перш чым пачаць абмеркаванне найважнейшых тэм, заяўленых у прэамбуле, спікер верхняй палаты парламента павіншавала супрацоўнікаў Следчага камітэта з Днём Перамогі і падзякавала ім за ўсё, што робяць следчыя для нашага народа. 

Наталля Качанава звярнула ўвагу на тое, што сёлета людзі з асаблівай радасцю адзначалі 9 Мая. «Як ніколі мы ўсе разумеем цану міру, таго, што мы жывём у свабоднай, спакойнай, мірнай краіне, — удакладніла Старшыня Савета Рэспублікі. — Кожны беларус, які гэта ўсвядоміў, з радасцю адзначае гэтае свята, аддаючы даніну памяці тым людзям, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай краіны. Жыццё ідзе такім чынам, што сёння мы зноў занепакоены спакоем і бяспекай нашай краіны». 

Спікер звярнула ўвагу на словы беларускага лідара, які кажа аб тым, што мы як ніколі павінны быць адзінымі. «Адзінымі ў тым, каб захаваць мір і спакой у нашай краіне, — удакладніла яна. — Для гэтага нам кіраўнік дзяржавы дакладна паставіў задачу: кожны на сваім месцы павінен рабіць тое, што ён павінен рабіць».

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу, што следчыя — людзі, якія маюць непасрэднае дачыненне да забеспячэння бяспекі ў нашай краіне. Пажадаўшы супрацоўнікам Следчага камітэта справядлівасці ў прыняцці рашэнняў, спікер адзначыла, што справядлівасць — гэта самае галоўнае. Многія падзеі, якія адбываюцца ў свеце, па словах Старшыні Савета Рэспублікі, менавіта таму і адбываюцца, што гэтая галоўная чалавечая якасць — справядлівасць — парушаецца. «Выконваючы тыя задачы, якія ставіць кіраўнік дзяржавы, мы можам захаваць нашу краіну свабоднай, незалежнай і міралюбівай, — падкрэсліла яна. — Не трэба чакаць ніякіх нарад і пасяджэнняў, проста ўважліва слухайце кіраўніка дзяржавы, і вы будзеце ведаць, праектуючы тое, аб чым гаворыць Прэзідэнт, на сябе: што трэба рабіць мне канктрэтна ў той ці іншай сітуацыі. Мы павінны быць адзіныя, павінны разумець тую сітуацыю, якая складваецца вакол нашай краіны, унутры нашай краіны і прымаць абсалютна правільныя і дакладна вывераныя рашэнні для таго, каб жыць у цудоўнай краіне».

Спікер верхняй палаты парламента нагадала, што шосты Усебеларускі народны сход праходзіў у вельмі няпросты перыяд жыцця Беларусі. «Тады, калі той бліцкрыг у 2020-м годзе не адбыўся, калі краіну ўтрымалі, утрымалі дзякуючы Прэзідэнту, дзякуючы такім людзям, як вы, сапраўдным патрыётам нашай краіны, якія ацанілі і разумелі, што ўсё гэта выбудавана на тое, каб разбурыць нашу краіну, а ў далейшым падступіцца да той глабальнай стратэгічнай задачы, якая была пастаўлена нашымі праціўнікамі, — заўважыла Наталля Качанава. — Па сканчэнні амаль трох гадоў мы добра разумеем, што ўсё гэта было нацэлена на тое, каб проста падступіцца да Расіі, разваліць нас і зрабіць так, як ва Украіне, або яшчэ горш. Не атрымалася». 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.