Вы тут

Сіндром выдатніка: асноўныя прыкметы і чым ён небяспечны


Ёсць катэгорыя дзяцей, якія з ранняга дзяцінства хочуць быць самымі лепшымі, самымі разумнымі і самымі здольнымі. Ім важна перамагаць на алімпіядах, прыносіць граматы, займаць першыя месцы на спаборніцтвах. Дзіця адчувае вострую неабходнасць адпавядаць высокім патрабаванням. Такім чынам і фармуецца сіндром выдатніка. У гэты перыяд многія дасягненні звязаны менавіта са школай, адсюль і назва. На жаль, такі тып мыслення прычыняе дыскамфорт. Што рабіць, калі гэта перашкаджае ў жыцці? Як навучыцца не баяцца памылак і не залежаць ад ацэнкі грамадства?


Сіндром выдатніка — жаданне заслужыць пахвалу любым спосабам.

Прычыны сіндрому выдатніка. Як правіла, гэты сіндром развіваецца, калі ў бацькоў завышаныя патрабаванні да дзіцяці. А менавіта:

  • дарослыя чакаюць толькі высокія адзнакі;
  • хвалююцца, калі дзіця не задавальняе іх амбіцыі;
  • дэманструюць дзіцяці сваё расчараванне.

Сіндром выдатніка правакуюць:

  • недахоп увагі, любові і клопату з боку блізкіх людзей;
  • завышаныя патрабаванні бацькоў;
  • адсутнасць пахвалы і заахвочванняў;
  • псіхалагічны ціск бацькоў;
  • пакаранні (фізічныя і нефізічныя) за дрэнныя адзнакі;
  • дзіця думае, што любоў блізкіх трэба заслужыць.

Факт: сіндром выдатніка часцей праяўляецца ў жанчын, чым у мужчын.

Сіндром выдатніка — пастаянная залежнасць ад адабрэння іншых. 

Стан, у якім чалавек не дае сабе права на памылку, імкненне быць першым усюды і заўсёды. Гэта празмерная зацыкленасць на канчатковым выніку перашкаджае атрымліваць задавальненне ад працэсу.

Чаму выдатнікі рэдка становяцца паспяховымі? Людзі з сіндромам выдатніка займаюцца справай у асноўным дзеля таго, каб іх пахвалілі. Яны не могуць узяцца за нешта новае з-за страху памыліцца. Менавіта гэты страх і не дае асобе ўсебакова развівацца. 

У вашага дзіцяці сіндром выдатніка, калі:

  • ён адчувальны да крытыкі і пахвалы;
  • доўга перажывае з-за памылак;
  • адмаўляецца ад новай справы з-за страху няўдачы;
  • звышадказны;
  • заўсёды чакае адабрэння і кампліментаў ад іншых;
  • імкнецца выканаць заданні ідэальна;
  • лёгка адмаўляецца ад зносін з сябрамі, каб выканаць заданне;
  • празмерна імкнецца да высокіх адзнак і адабрэння настаўнікаў;
  • зайздросціць поспехам іншых дзяцей.

Негатыўныя бакі сіндрому выдатніка. Напрыклад, школьнікі сутыкаюцца з наступнымі праблемамі:

  • частыя прастудныя захворванні;
  • знясіленне, астэнія;
  • псіхасаматычныя праявы (галаўныя болі, галавакружэнне, высокі крывяны ціск і іншыя);
  • парушэнні сну.

На псіхалагічным узроўні:

  • эмацыйнае напружанне, нервовыя зрывы;
  • боязь публічных выступаў і знаёмстваў з новымі людзьмі;
  • неўрозы і дэпрэсіі.

Калі на сцвярджэнні вы станоўча адказалі ў 80%, можна смела казаць, што ў вашага дзіцяці — сіндром выдатніка.

Як дапамагчы вашаму дзіцяці пазбавіцца ад сіндрому выдатніка: 

  • зніжайце свае чаканні ў адносінах да дзіцяці. Праяўляйце больш цікавасці да жыцця дзіцяці, да таго, што для яго важна;
  • хваліце дзіця за вынік, а не за адзнаку;
  • не зацыклівайцеся на дрэнных адзнаках. Памятайце, што дзясяткі не гарантуюць паспяховага і шчаслівага жыцця.

Хваліце дзіця справядліва

  • Калі яно дасягнула чагосьці вартага, скажыце яму пра гэта. Але не трэба адзначаць справы, дзе дзіця не прыклала намаганняў. Пры гэтым давайце дзіцяці дастаткова цяпла і ўвагі.
  • Хваліце за веды, а не за адзнакі. Адзнакі — гэта суб’ектыўнае меркаванне настаўніка. Яны часта залежаць ад яго ўспрымання. 
  • Навучыце пераадольваць праблемы і спакойна спраўляцца з паразамі.
  • Дзіцяці неабходна дакладна ведаць: любы можа памыліцца. 
  • Не параўноўвайце сваё дзіця з іншымі дзецьмі. Лепш параўнайце дзіця з ім жа.
  • Не перакладвайце свае няздзейсненыя мары на сваё дзіця. Дазвольце яму жыць сваім жыццём.
  • Навучыце свайго сына ці дачку радавацца поспехам іншых.
  • Не прымушайце дзіця дабівацца перамогі любой цаной.

Прыкметы сіндрому выдатніка ў дарослага

  • вы бярэце на сябе дадатковую нагрузку на выходныя і проста лішнюю працу, каб заслужыць адабрэнне начальства;
  • ахвяруеце асабістым жыццём і вольным часам дзеля працы;
  • ідэальна выконваеце кожную задачу;
  • хвалюецеся з-за дробных памылак або няўдач.

Эфектыўныя спосабы пазбавіцца ад сіндрому выдатніка ў дарослага:

  • адзначайце кожны раз, калі вы робіце нешта дзеля ўхвалення іншых; 
  • цешцеся не толькі вынікам, але і працэсам;
  • не параўноўвайце сябе з іншымі. Гэта загадзя пройгрышная пазіцыя. Заўсёды знойдзецца нехта разумнейшы, багацейшы, больш здольны, прыгажэйшы. Правільна параўноўваць сябе з учорашнім і радавацца сённяшнім поспехам;
  • прызнайце, што вы неідэальныя, вы маеце права памыляцца;
  • хваліце сябе часцей;
  • не навязвайце свае прынцыпы і правілы іншым людзям.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».