Вы тут

Журналіст «Звязды» — лаўрэат творчага конкурсу МУС


Урачыстая цырымонія ўзнагароджання штогадовага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ і інтэрнэце дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС адбылася ў міліцэйскім ведамстве. Сярод лаўрэатаў — прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных медыя, супрацоўнікі і грамадзянскі персанал органаў унутраных войскаў, звычайныя грамадзяне.


Як адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Дзмітрый КАРЗЮК, Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць творчы конкурс ужо на працягу 18 гадоў. І кожны год, па яго словах, градус адказнасці журналістаў і якасць прадастаўленых на конкурс матэрыялаў толькі расце.

Кажучы пра лаўрэатаў конкурсу, Дзмітрый Карзюк заўважыў, што гэта тыя людзі, якія робяць усё дзеля таго, каб міліцыя ў вачах насельніцтва была такой, якой яна ёсць на самой справе. «Вы разам з намі выбываеце на ўсе здарэнні, забяспечваеце бяспеку дарожнага руху і раскрываеце злачынствы, вы служыце так, як і мы, — звярнуўся да прадстаўнікоў медыясупольнасці намеснік міністра. — Усе дзяржаўныя мерапрыемствы, усе мерапрыемствы Міністэрства ўнутраных спраў асвятляюцца дакладна, хутка — так, як ёсць на самой справе». Дзмітрый Карзюк выказаў спадзяванні, што супрацоўніцтва беларускай міліцыі і сродкаў масавай інфармацыі застанецца такім жа шчыльным і плённым.

Начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС палкоўнік міліцыі Наталля САХАРЧУК звярнула ўвагу на тое, што ў сувязі з вялікай колькасцю матэрыялаў, пададзеных на конкурс, а таксама іх высокай якасцю і крэатыўнасцю вызначыць лаўрэатаў сёлета было вельмі складана. «Мы добра разумеем, што ў нас ёсць надзейныя таварышы, партнёры, сябры і калегі  прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, — удакладніла яна. — Міліцыя без СМІ не зможа паказаць сваю работу і данесці да нашых грамадзян тыя неабходныя і важныя рэчы, якія датычацца, у прыватнасці, забеспячэння бяспекі, аховы правапарадку, нацыянальнай бяспекі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».