Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ аб падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі II Гульняў краін СНД


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў указ нумар 134 «Аб падрыхтоўцы і правядзенні II Гульняў краін СНД 2023 года», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Спаборніцтвы пройдуць з 5 па 13 жніўня ў 11 гарадах Беларусі па 20 відах спорту. Указам устанаўліваецца шэраг прэферэнцый і льгот для ўдзельнікаў Гульняў і валанцёраў. Сярод іх — бязвізавы ўезд у Беларусь, вызваленне ад неабходнасці рэгістрацыі на тэрыторыі краіны, бясплатны праезд у грамадскім транспарце, вызваленне ад падаткаабкладання даходаў у памеры кошту бясплатна прадастаўляемых харчавання, пражывання, матэрыяльна-тэхнічнага, транспартнага і іншага забеспячэння.

У мэтах стымулявання прыцягнення пазабюджэтных крыніц фінансавання спонсарам Гульняў дазволена ўключаць сумы аказанай дапамогі ў склад пазарэалізацыйных расходаў.

Прадугледжаныя ўказам меры дадуць магчымасць забяспечыць якасную падрыхтоўку і правядзенне спаборніцтваў, аптымізаваць расходаванне бюджэтных і прыцягнутых сродкаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.