Вы тут

Больш за 122 тыс. шматдзетных сем’яў пражываюць у Беларусі


У Беларусі на 1 мая пражываюць 122,1 тыс. шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца амаль 400 тыс. дзяцей, гэта значыць кожнае пятае дзіця ў Рэспубліцы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Падтрымка сем’яў з дзецьмі 1 нацыянальны прыярытэт. Шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы, і гэта закладзена ў Канстытуцыі Беларусі.

Сем’ям пры нараджэнні, усынаўленні трэцяга або наступнага дзіцяці прызначаецца сямейны капітал. З 1 студзеня 2023 года яго памер складае Br29 950. У 2023 годзе на прадастаўленне сямейнага капіталу ў рэспубліканскім бюджэце прадугледжана Br430 млн.

У ААТ «ААБ Беларусбанк» за ўвесь перыяд рэалізацыі праграмы адкрыта амаль 126 тыс. укладаў «Сямейны капітал», на якія залічана $826 млн і больш за Br1 млрд. У I квартале гэтага года адкрыта 4 тыс. рахункаў.

На 1 мая прынята больш за 68 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сямейным капіталам, з іх 83% — на вырашэнне жыллёвых пытанняў сям’і, 7% — на атрыманне адукацыі, 10% — на медпаслугі.

У цэлым выдаткі дзяржбюджэту на меры сацыяльнай абароны сем’яў з дзецьмі штогод складаюць звыш 3% ВУП. Сацыяльная абарона сям’і ў Беларусі забяспечваецца праз прадастаўленне дзярждапамог пры нараджэнні і выхаванні дзяцей, сямейнага капіталу пры нараджэнні трэцяга або наступнага дзіцяці, адраснай сацыяльнай дапамогі і сацыяльных паслуг, гарантый у сферы працы, пенсійнага забеспячэння, жыллёва-крэдытных адносін і ў іншых сферах жыццядзейнасці сям’і.

У Беларусі 15 мая адзначаецца Дзень сям’і. Гэты дзень закліканы прыцягнуць увагу да сям’і як важнейшаму сацыяльнаму інстытуту. Да свята прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў, якія праходзяць па ўсёй краіне.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.