Вы тут

III Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі


У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа для ўдзельнікаў форуму была арганізавана выстава ілюстрацый па матывах народных казак, мастацкіх праектаў — пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Тут жа можна было таксама азнаёміцца з тэматычнай выставай выданняў з кніжных фондаў бібліятэкі.


На адкрыцці форуму выступіла Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У межах форуму, які праводзіць Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Народная казкавая проза ў еўрапейскай прасторы: архаічная традыцыя vs сучасная інтэрпрэтацыя».

Пра даследванні сучаснай літаратурнай казкі, гарадскога фальклору, станаўленне і развіццё жанру аўтарскай казкі ішла размова сярод удзельнікаў адкрытага круглага стала.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.