Вы тут

Ва Ухані працуе начное беспілотнае таксі


Кітайскі тэхналагічны гігант Baidu пашырыў зону камерцыйнай эксплуатацыі і час працы сваёй службы беспілотных таксі ў горадзе Ухань, што ў правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Уласная платформа кампаніі Baidu для аўтаномных паездак — Apollo Go —упершыню запусціла беспілотнае таксі ў начны час ва Ухане, што азнаменавала новы этап камерцыйнай эксплуатацыі аўтаномнага кіравання ў Кітаі. Тут працуе звыш паўсотні 50 беспілотных таксім, якая ахопліваюць больш чым 130 кв. км. Паміж тым, графік працы беспілотных таксі ў новым горадзе Цзюньшань, размешчаным у гарадскім раёне эканамічнага і тэхналагічнага развіцця Уханя, быў скарэктаваны, каб задаволіць запатрабаванні гараджан у начных паездках.

Начныя ўмовы з’яўляюцца адной з ключавых тэхнічных цяжкасцяў у тэхналогіі аўтаномнага ваджэння, паколькі транспартным сродкам складана адрозніваць перашкоды і пешаходаў пры цмяным асвятленні. Baidu ужо запусціла сэрвіс Apollo Go ў розных гарадах Кітая, такіх як Пекін, Шанхай, Гуанчжоў і Шэньчжэнь. Як вядома, у апошнія гады кітайскія ўлады распрацавалі шэраг мер, накіраваных на развіццё і камерцыялізацыю тэхналогій беспілотнага ваджэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».