Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вы гатовыя выконваць любыя заданні, што будзе вельмі дарэчы, бо можаце атрымаць шматабяцальную дзелавую прапанову. Шанц выпускаць не варта, але будзьце ўважлівыя, будзеце схільныя наабяцаць больш, чым у стане выканаць. Найбольш прамы шлях зусім не абавязкова лепшы, разгледзьце ўсе варыянты.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Захоўвайце спакой і ўпэўненасць ва ўласных сілах, хоць шмат што можа пайсці не так. З'явіцца жаданне змяніць не толькі свой імідж, але і ўнутраны стан. Толькі не прыносьце сябе ў ахвяру і не дазваляйце зрабіць з сябе казла адпушчэння. Пачатак тыдня цалкам спрыяльны ў дзелавой сферы, калі атрымаецца ўтаймаваць нервовасць і не працаваць звыш меры. У суботу ў асабістым жыцці можа з'явіцца новы чалавек. Некаторыя сямейныя праблемы даставяць масу клопатаў, а некаторыя будуць вырашацца дзякуючы вашаму ўмяшанню.


БЛІЗНЯТЫ. Блытаніна, якая вас турбавала, паступова адступае, пачынаюць выпраўляцца адносіны з блізкімі. Вы зразумееце, што ўсё робіце правільна і рухаецеся ў патрэбным напрамку. Усе намаганні былі не дарма. Пачынае ажыццяўляцца ваша запаветнае жаданне. У чацвер магчыма цікавая дзелавая прапанова, не выпусціце яе з поля зроку. У пятніцу вас чакае прыемны сюрпрыз ад каханага.


РАК. На працы ацэняць вашу гатоўнасць аператыўна ўліцца ў агульную справу, але не імкніцеся вырашаць усе задачы ў адзіночку. Добразычлівасць і гнуткасць у адносінах з людзьмі стануць проціяддзем ад магчымага перанапружання. Вы будзеце літаральна выпраменьваць энергію, упэўненасць у сваіх сілах, імкненне быць наперадзе. У асабістым жыцці не паўтарайце памылак мінулага, гэта можа прынесці толькі расчараванне.


ЛЕЎ. Тыдзень поўны разнастайных падзей, клопатаў і мітусні. Будзе цяжка ўсё паспець і з усім разабрацца. Не забывайце працягваць руку дапамогі блізкім і сябрам. У сераду наладзяцца новыя кантакты, не выключаны цікавыя паездкі. Сямейныя праблемы пачнуць знікаць. Інтуіцыя і пачуццё такту дазволяць вам бліскуча выйсці са складанай сітуацыі ў пятніцу. Нядзелю прысвяціце вырашэнню сваіх праблем.


ДЗЕВА. Неабходна засяродзіцца на галоўным і не звяртаць увагі на нязначнае. Вас перапаўняе натхненне. Аднак планы могуць змяніцца, прыміце сітуацыю, якая склалася, спакойна. Падумайце, што станоўчага яна прынясе. Будзьце тактоўнымі і добразычлівымі, тады і навакольныя скажуць шмат кранальных і цёплых слоў у ваш адрас.


ШАЛІ. Тыдзень спрыяльны для новых спраў, пошуку дзелавых партнёраў і аднадумцаў. Адзінае, што можа азмрочваць ваш настрой, — падман з боку абранніка. Але дайце яму шанц усё растлумачыць. Закаханасць перашкаджае засяроджанасці на працы. Паспрабуйце не спазняцца, разлічваць час, злучаны з паездкамі і перасоўваннямі «з запасам», а ў размове непажадана злоўжываць колкасцямі. Ваш дэвіз: «Трымацца залатой сярэдзіны».


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні можаце разлічваць на поспех у прафесійных і асабістых справах. У аўторак многае можаце паспець, калі не будзеце адцягвацца на самалюбаванне. У сераду і чацвер вырасце ваш аўтарытэт у прафесійнай сферы. Атрымаеце вельмі выгадную дзелавую прапанову. Зможаце добра зарабіць.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні з'явіцца шанц зрабіць першыя крокі да павышэння па службе. Выявіўшы сябе з лепшага боку, атрымаеце шмат карыснага і перспектыўнага з сітуацыі, якая склалася. Цікавыя навіны парадуюць у аўторак ці сераду. У чацвер могуць паўтарыцца сітуацыі з нядаўняга мінулага. У пятніцу — удалыя сустрэчы і перамовы.


КАЗЯРОГ. Засталося прыкласці для дасягнення вашых мэт зусім няшмат намаганняў, і вы зможаце атрымаць жаданы вынік. Серада — адзін з самых плённых дзён тыдня. Можна ажыццяўляць нават самыя смелыя задумы, цудоўны момант для сустрэчы з сябрамі і зносінаў па душах. У пятніцу пад ціскам абставінаў ваш пункт гледжання можа змяніцца, і няхай вас не хвалюе, што нехта будзе адчуваць з-за гэтага нязручнасці.


ВАДАЛІЎ. Каб быць упэўненым у сваіх сілах, не губляйце самавалодання. Не варта раскрываць сваіх планаў нават блізкім сябрам. Паспрабуйце не адкладаць на потым тое, што можна зрабіць цяпер. У другой палове тыдня настане спрыяльны момант для рамантычных сустрэч. У чацвер давядзецца выпраўляць памылкі і недаробкі. У суботу пажадана не планаваць паездкі, яны могуць аказацца няўдалымі.


РЫБЫ. Горшыя часы ў мінулым, вы з радасцю вернецеся да звыклай працы і паўсядзённых клопатаў. Прынясуць станоўчыя вынікі паездкі, сустрэчы і новыя праекты. Варта падрыхтавацца да нечаканасцяў. У выхадныя зрабіце генеральную прыборку, паспрабуйце пазбавіцца ад рэчаў, якімі не карыстаецеся на працягу многіх гадоў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.