Гісторыя барбекю ў правінцыі Шаньдун налічвае больш за двухтысячагадовую гісторыю. Доказам з’яўляюцца каменныя барэльефы перыяду дынастыі Хань «Кухня» ў гарадской акрузе Ліньі, што ў правінцыі Шаньдун, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Больш за 2 тысячы гадоў таму людзі, якія жылі ў перыяд праўлення дынастыі Хань, разразалі на вялікія кавалкі бараніну, ялавічыну, курыцу і рыбу, у адной руцэ трымалі шпажку з мясам над агнём, а другой махалі веерам у чаканні гатоўнасці. Агонь распальваўся пры дапамозе драўнянага вугалю. Старажытная выява нагадвае сцэны прыгатавання шашлычкоў цяпер.
Адметныя каменныя барэльефы з Ліньі не толькі захавалі выгляд прысмакаў дынастыі Хань, але і дазволілі пазнаёміцца з жыццём жыхароў гэтых мясцін у той перыяд.
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.