Вы тут

Сума кантрактаў па выніках выставы MILEX-2023 перавысіла $266 млн


Сума кантрактаў па выніках выставы MILEX-2023 перавысіла $266 млн. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, паведамляе БелТА.


«Выніковая сума кантрактаў — $266 млн з невялікім, 14 экспартных кантрактаў, некалькі імпартных. Прапісаны канкрэтныя дарожныя карты. Больш за 10 дакументаў падпісана такога ўзору», — распавёў Дзмітрый Пантус.

Міжнародная выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі MILEX-2023 праходзіла ў Мінску з 17 па 20 мая. Гэта ўжо традыцыйны форум прадпрыемстваў, навукова-даследчых інстытутаў, канструктарскіх бюро, гандлёвых кампаній і фірмаў з дзясяткаў краін свету, якія займаюцца прадукцыяй ваеннага прызначэння. Выстава па праве лічыцца ўнікальнай пляцоўкай, якая спрыяе павышэнню інавацыйнай і інвестыцыйнай актыўнасці ў галіне стварэння і мадэрнізацыі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, укараненню перадавых тэхналогій.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.