Вы тут

Што катэгарычна нельга захоўваць у інтэрнэце


Персанальныя даныя чалавека трапляюць у інтэрнэт з яго ведама і без, але ў абодвух выпадках такая інфармацыя застанецца на «заднім двары» сеціва назаўжды, нават калі яе адтуль выдаліць. Такі вось парадокс. Як не расказаць усяму свету ўласныя сакрэты, расказалі спецыялісты Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных.


1. Не ўказвайце ў сеціве празмерную інфармацыю пра сябе: месца жыхарства, нумар мабільнага тэлефона, меткі геалакацыі.

2. Вывучайце палітыку канфідэнцыяльнасці пры рэгістрацыі на сайтах і ў сацыяльных сетках.

3. Выкарыстоўвайце ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне, антывірусы, надзейныя паролі і двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Апошні метад ідэнтыфікуе карыстальніка на якім-небудзь сэрвісе (як правіла, у інтэрнэце) з дапамогай запыту аўтэнтыфікацыйных даных двух розных тыпаў, што забяспечвае больш надзейную засцярогу ад несанкцыянаванага пранікнення. Выглядае гэта наступным чынам: першы рубеж — лагін і пароль, другі — спецыяльны код, які прыходзіць у выглядзе SMS ці на электронную пошту. Сутнасць у тым, што, каб некуды трапіць, трэба з дапамогай двух «ключоў», адным з якіх вы валодаеце, а другі трымаеце ў памяці, двойчы пацвердзіць той факт, што вы — гэта вы.

4. Аддавайце ўвагу настройкам прыватнасці профілю ў сацыяльных сетках.

5. Выдаляйце неактуальную, змешчаную раней асабістую інфармацыю.

6. Не перасылайце і не захоўвайце ў сацсетках і месенджарах фота пашпарта або іншых дакументаў і банкаўскіх картак.

7. Не публікуйце ў сацсетцы тое, што вы не гатовыя расказаць незнаёмцам.

8. Калі вашы даныя незаконна распаўсюдзілі ў інтэрнэце, звярніцеся да аператара, які непасрэдна апрацоўвае вашы даныя і які дапусціў распаўсюджванне асабістых звестак пра вас, з адпаведным патрабаваннем. Калі аператар праігнараваў ваш зварот, звяртайцеся ў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.

9. Вывучайце і рэалізоўвайце свае правы, што даюцца Законам аб абароне персанальных даных.

10. Знаходзячыся ў сеціве, не трапляйце ў сеткі і беражыце свае персанальныя даныя.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».