Вы тут

Аб стане дарог на Гарадоччыне расказала Святлана Зуева


Сёлета райцэнтр Гарадок, што знаходзіцца ў Віцебскай вобласці, будзе сустракаць гасцей і ўдзельнікаў ХХХ юбілейнага Дня беларускага пісьменства. У раёне поўным ходам вядуцца рамонтныя работы, населены пункт з кожным днём набывае новае аблічча. Але галоўны паказчык узроўню развіцця кожнага рэгіёна — гэта стан не толькі рэспубліканскіх, але і мясцовых дарог. Тым больш што Віцебшчына з'яўляецца вобласцю з самай вялікай працягласцю дарог мясцовага значэння.


Аб стане дарог на Гарадоччыне карэспандэнту «Мясцовага самакіравання» расказала старшыня Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў Святлана ЗУЕВА:

— На балансе філіяла «Гарадоцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне-106» знаходзіцца 931,492 кіламетра аўтамабільных дарог, з якіх большая колькасць — са жвіровым пакрыццём. Дарогі мясцовага значэння падзелены на ўзроўні патрабаванняў да эксплуатацыйнага стану: па 4-м узроўні ўтрымліваецца 294,424 кіламетра, што складае 32 працэнты ад агульнай працягласці дарожнай сеткі; па 5-м узроўні — 637,068 кіламетра, што складае 68 працэнтаў ад агульнай працягласці.

У 2023 годзе ў межах рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных Дзяржпраграмай, запланаваны бягучы рамонт на 12,23 кіламетра дарог: гэта ўладкаванне асфальтабетоннага пакрыцця з планіроўкай абочын да вёскі Кабішча; уладкаванне пясчана-жвіровага пакрыцця на шляху Н-2509 Гарадок — Зарэчча. Таксама рамонтныя работы па ўдасканаленні асфальтабетоннага палатна будуць праведзеныя на ўчастках дарог Пальмінка — Смалоўка, Быкі — Казьяны — Обаль, Віроўля — Обаль — Халамер'е, Гарадок — Полава.

За 4 месяцы бягучага года на ўтрыманне мясцовых аўтадарог за кошт абласнога бюджэту асвоена 577,8 тысячы рублёў. У мінулым годзе асфальтабетонны завод філіяла «Гарадоцкае ДРБУ-106» выпусціў каля 8 тысяч тон асфальтабетону, з якіх на бягучы рамонт і ўтрыманне было затрачана 7566,6 тоны, на іншыя расходы — 246,77 тоны, рэалізавана — 76,06 тоны.

Мясцовыя органы ўлады — сельскія Саветы і раённы Савет дэпутатаў — аказваюць усебаковую дапамогу насельніцтву ў вырашэнні дарожных пытанняў. Пасля зімняга перыяду праводзіцца ямачны рамонт на вясковых і гарадскіх вуліцах: для работы ў перыяд 2022—2023 гадоў было выкарыстана 66 тон халоднай сумесі для ліквідацыі крытычнай ямачнасці на дарогах мясцовага значэння. Вясной падсыпаюцца пад'езды да могілак, на грунтавыя дарогі па патрэбе выходзяць грэйдары. Акрамя гэтага, у мінулым годзе на плошчы 37 тысяч квадратных метраў быў высечаны хмызняк уздоўж абочын, абкошана амаль 2,5 тысячы кіламетраў праходаў і адкосаў, адрамантавана і пафарбавана 456 дарожных знакаў і 151 сігнальны слупок.

Радуе, што на дапамогу дарожнікам у навядзенні парадку на абочынах выходзяць нераўнадушныя жыхары нашага раёна.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?