Вы тут

Сума падпісаных кантрактаў па выніках візіту ў Карэлію склала больш за $70 млн


Сума падпісаных кантрактаў па выніках візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў Карэлію склала больш за $70 млн, паведамляе БелТА са спасылкайна прэс-службу ўрада.


Фота: БелТА

Раней паведамлялася, што ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам 24-26 мая наведвае з рабочым візітам Петразаводск і Мурманск.

Падчас візіту ў Петразаводск кіраўнік беларускага ўрада сустрэўся з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Артурам Парфенчыкавым і наведаў II Карэльскі міжнародны форум камнеапрацоўкі «Карэлфорум-2023». Акрамя гэтага Раман Галоўчанка наведаў прадпрыемствы рэгіёна.

У Мурманску прэм’ер-міністр Беларусі сустрэнецца з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам. Таксама з удзелам рамана Галоўчанкі пройдзе круглы стол «Рэспубліка Беларусь — Мурманская вобласць: на шляху да новага ўзроўню эканамічнага партнёрства».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.