Вы тут

Надвор'е. У нядзелю і панядзелак уначы падмарозіць, у аўторак прыпячэ да 28


З кожным днём усё больш прыпякае сонейка. Але не варта забываць, што пакуль толькі май на дварэ, таму не трэба здзіўляцца непрацяглым замаразкам. У канцы гэтага тыдня істотна пахаладае, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У пятніцу над краінай будзе панаваць пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў. Днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер ноччу слабы, днём — паўночна-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад плюс 8 да 14 цяпла, максімальная днём — плюс 21—27. Атмасферны ціск істотна не зменіцца. На гэтым камфортнае надвор'е канца мая заканчваецца. Далей прагназуецца рэзкае пахаладанне.

27, 28 і 29 мая ўмовы надвор'я будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе паўночных шырот.

У суботу захаваецца пераменная воблачнасць і адсутнасць ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад 4 цяпла па паўночным захадзе да плюс 14 градусаў па паўднёвым усходзе краіны, максімальная днём — 14—21 цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны паветра прагрэецца да плюс 23 градусаў.

Будзе малавоблачна, без ападкаў і ў нядзелю. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 1—8 цяпла, месцамі па краіне чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад плюс 17 градусаў да 23 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак чакаецца пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—8 градусаў, месцамі на глебе замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Днём тэмпература — 20—26 градусаў цяпла.

«Замаразкі чакаюцца месцамі па Беларусі ў ноч на нядзелю і панядзелак, таму варта паклапаціцца аб цеплалюбівых і квітнеючых раслінах. Ападкаў у выхадныя і ў пачатку наступнага тыдня па-ранейшаму не чакаецца, таму звяртаем увагу на высокую пажарную небяспеку ў лясах. Адпраўляючыся на прыроду, будзьце асцярожныя з агнём», — папярэдзілі ў Белгідрамеце.

Надвор'е пачне выпраўляцца ў аўторак, калі прагназуецца пераважна без ападкаў. Уначы будзе ў межах ад плюс 5 да плюс 12 градусаў. Днём слупок тэрмометра паднімецца да плюс 20—26 градусаў, месцамі — да 28 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?