Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Пачніце ўпарта караскацца на чарговую кар'ерную вяршыню, адкуль вам ветліва ўсміхаецца спадарыня Фартуна. Аднак не забывайце пра адпачынак — назапасіце сілы і сканцэнтруецеся на будучых здзяйсненнях. У канцы тыдня ваша працаздольнасць будзе відавочна павышанай. Зможаце паспець практычна ўсё, што запланавалі, і нават крыху больш. А ўвечары — выдатна адпачыць у коле сяброў.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. У панядзелак будзьце асцярожныя, сачыце за сваімі словамі, інакш можа ўзнікнуць канфліктная сітуацыя з начальствам. У сераду пажадана не рабіць ніякіх рашучых дзеянняў і не выступаць з праграмнымі заявамі. У суботу многія сітуацыі могуць для вас вырашыцца самым нечаканым чынам. Удзяліце больш увагі блізкім, ім неабходна ваша падтрымка і дапамога, але не дазваляйце згружаць усе іх праблемы на вас.


БЛІЗНЯТЫ. Цяпер не мае сэнсу супраціўляцца абставінам і спрабаваць штосьці змяніць. Надышоў момант, калі лепш плыць па цячэнні — так вы сэканоміце сілы і час. І ўсё хутка само сабой складзецца на вашу карысць. Ваша запаветнае жаданне выканаецца амаль без намаганняў. Творчая праца будзе станоўча ўплываць на настрой, яшчэ і прынясе адчувальны прыбытак. Цяпер ваш час.


РАК. На гэтым тыдні рызыкуеце занадта позна ўспомніць адзін з жыццёвых урокаў, які мог бы вам дапамагчы. Сцеражыцеся неабдуманых учынкаў і рэзкіх слоў. Нядрэнна было б паназіраць за акружэннем, каб пасля мець правільнае ўяўленне пра людзей, з якімі трэба будзе мець зносіны. У выхадныя варта падумаць пра сэнс жыцця: вам можа адкрыцца новае значэнне звыклых рэчаў.


ЛЕЎ. Найбольш правільны падыход на гэтым тыдні — пабольш працаваць і паменш размаўляць. Гэта будзе цалкам адпавядаць вашаму настрою. Важна пазбягаць сумневаў і эмацыянальных зрываў. У пачатку тыдня магчыма кароткая паездка ці камандзіроўка. У чацвер пастарайцеся пазбегнуць сустрэч з начальствам, бо ваша нястрыманасць можа прывесці да канфлікту.


ДЗЕВА. У цэлым тыдзень можа аказацца занадта клапотным. У першую чаргу, займайцеся абавязковымі справамі, астатнія пакуль адкладзіце. Не крытыкуйце і не абмяркоўвайце дзеянні кіраўніцтва, вас могуць няправільна вытлумачыць, што перашкодзіць кар'еры. У чацвер не ігнаруйце сяброўскіх парад. Галоўнае — нікога не пакрыўдзіць. Нядзеля — адзін з самых спрыяльных дзён тыдня, усе справы будуць удавацца.


ШАЛІ. Ваша добрасумленная праца мае ўсе шанцы быць адзначанай пахвалой ці павышэннем. У аўторак шмат цікавага і прыемнага абяцаюць знаёмствы з новымі людзьмі і іх арыгінальнымі ідэямі. Не адмаўляйцеся ад запрашэння сяброў весела правесці час. У выхадныя добра было б знайсці час для загараднай прагулкі.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вы здольныя лёгка абяззброіць крытычна настроеных да вас людзей сваёй увагай і добразычлівасцю. Выніковасць дзеянняў, як абяцаюць зоркі, прыкметна ўзрасце, заробак павысіцца. Многае паспееце зрабіць. Адкіньце непатрэбныя сумневы і змяняйце сваё жыццё да лепшага. Пазбягайце няяснасцяў на працы і ў асабістых адносінах.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень падзеліцца на дзве практычна супрацьлеглыя паловы: яго пачатак добра падыдзе для завяршэння спраў, канец жа прынясе поспех у новых пачынаннях. Панядзелак можа аказацца адным з самых удалых дзён. У сераду не варта прызначаць дзелавыя сустрэчы, лепш папрацаваць у адзіноце. Выхадныя правядзіце на дачы.


КАЗЯРОГ. Тыдзень можа прынесці яснасць з далейшымі планамі ў вашай кар'еры. Магчыма, атрымаеце неабходную інфармацыю для прыняцця канчатковага рашэння. Цяпер не варта прыслухоўвацца да парад «добразычліўцаў», давярайце сваёй інтуіцыі. Вынік вашых намаганняў не прымусіць чакаць, і вы гэта адчуеце. У выхадныя знайдзіце час на шпацыр па лесе.


ВАДАЛІЎ. У пачатку тыдня паспрабуйце не выступаць з ідэямі і прапановамі. Калі вырашыце вылучыцца такім чынам, вас могуць няправільна зразумець. Няварта ствараць сабе лішніх праблем. Лепш проста спакойна рабіць сваю справу. Цяпер наогул не час штосьці мяняць. Хоць у выхадныя вам, падобна, давядзецца пераглядаць некаторыя свае прынцыпы.


РЫБЫ. На гэтым тыдні варта пусціць у ход усю вашу дыпламатычнасць, каб пазбегнуць сур'ёзнай сваркі з начальствам або з членамі сям'і. Непажадана прападаць на працы днямі і начамі, імкніцеся працаваць размерана, не бярыцеся за выкананні звышзадач, гэтым можаце падарваць сваё здароўе. Вы цалкам здольныя знайсці неардынарнае рашэнне сваіх праблем.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.