Вы тут

Лукашэнка: Самае галоўнае для мяне — рэзервовая валюта


Рабочы тыдзень у Палацы Незалежнасці пачаўся з глабальных пытанняў фінансавай сферы і ўзаемадзеяння ў банкаўскім сектары Беларусі і Расіі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай. 


«Хацеў бы сёе-чаму „падвучыцца“, задаць шэраг пытанняў, якія сёння на вуснах у многіх кіраўнікоў дзяржаў. Вы бачыце гэта ў нашых выступленнях. Напэўна, мы многае гаворым, але калі і разумеем сёе-тое (тыпу рэзервовая валюта і гэтак далей) ), не зусім разумеем, калі гэта будзе і як гэта будзе развівацца. Таму такія пытанні мяне больш за ўсё цікавяць. Ваш пункт гледжання, пункт гледжання вашых спецыялістаў», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да дзейнасці Міжбанкаўскага валютнага савета (Цэнтральнага банка Расіі і Нацыянальнага банка Беларусі) пытанняў няма. «Я часта прыводжу вашы цытаты, нашага старшыні на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, калі гаворка ідзе аб стварэнні адзінай валюты і гэтак далей, што гэта не просты працэс. І, мабыць, не сённяшняга дня, як мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі. Але тым не менш некаторыя „патрыятычна настроеныя“ людзі ў Расіі і тут у Беларусі часта ўзнімаюць гэтае пытанне. Я хацеў бы пачуць ваш пункт гледжання на сённяшні дзень. Той даўні пункт гледжання я добра ведаю», — сказаў ён.

Беларускі лідар звярнуў увагу, што кіраўнік Цэнтрабанка Расіі агульнапрызнаная фігура: «Нават нашы ворагі прызнаюць, што Эльвіра Набіуліна вельмі хутка разабралася з пытаннямі эканомікі Расіі і валютнымі праблемамі, асабліва ва ўмовах санкцый. Гэта я амаль працытаваў нашых ворагаў». 

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Эльвіру Набіуліну спыніцца на пытанні лічбавага рубля, пра які сёння шмат кажуць. Прэзідэнта цікавіць, як трэба рухацца ў гэтым напрамку. «Але самае галоўнае для мяне — гэта ўсё ж рэзервовая валюта. Дэдаларызацыя міжнароднай эканомікі ідзе, пра гэта і вы казалі. Наколькі гэты працэс глыбока зайшоў? Натуральна, што з’явяцца новыя рэзервовыя валюты, але што па тэрмінах, па хуткасці? Я ўвесь час сваіх калег падштурхоўваю, што трэба бегчы, каб не адстаць. Вось тут бегчы ці ўсё ж гэта доўгі працэс?», — пацікавіўся ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яго цікавяць тыя праблемы, якімі жывуць сёння Цэнтрабанк Расіі і Нацбанк Беларусі «І калі ёсць нейкія пытанні вы скажыце, будзем працаваць над гэтымі пытаннямі, каб іх зняць», — падкрэсліў ён. 

«Мы ж па валютным саюзе (размова аб Міжбанкаўскім валютным савеце Нацыянальнага банка Беларусі і Цэнтральнага банка Расіі) два разы на год сустракаемся. Не толькі ў Мінску, мы сустракаемся ў розных месцах. Абмяркоўваем усе пытанні, тое, аб чым вы сказалі», — адзначыла Эльвіра Набіуліна.

Кіраўнік Цэнтрабанка прыбыла ў Беларусь напярэдадні. Паводле яе слоў, яна была ўражана прыродай і дагледжанасцю краіны. 

«Падобна на вашу радзіму (Эльвіра Набіуліна родам з Уфы, сталіцы Башкартастана.). Я заўсёды гавару: лячу на самалёце, падлятаю да вас — адзін у адзін. Адзін у адзін прырода», — адказаў Аляксандр Лукашэнка.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».