У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў пачала працаваць гарачая лінія па пытаннях вынікаў ЦЭ, паведаміў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк, перадае БелТА.
«Нумар тэлефона гарачай лініі 8 (017) 311-00-08, званіць сёння можна з 14.00. Лінія будзе працаваць штодзень з 9.00 да 17.00, абед — з 13.00 да 14.00», — расказаў Юрый Міксюк.
Званіць з пытаннямі могуць удзельнікі ЦЭ або іх законныя прадстаўнікі, якія бачаць у асабістым кабінеце вынік, большы за 100 балаў, дробавыя значэнні, а таксама з іншымі пытаннямі, якія датычацца вынікаў ЦЭ.
«Параўноўваць вынікі, атрыманыя на рэпетыцыйным тэсціраванні, і вынікі ЦЭ некарэктна. Не трэба думаць, што гэта збой. З любымі пытаннямі трэба звяртацца на гарачую лінію РІКВ», — дадаў кіраўнік Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Прэв’ю: БелТА
Расказвае магістр псіхалогіі Наталі Свірыдава.
З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?