Вы тут

Надвор'е: Клас пажаранебяспечнасці максімальны, а дажджоў усё няма


У апошнюю дэкаду мая пачаў масава квітнець бэз. У паветры запахла летам. Вось толькі істотных ападкаў у Беларусі па-ранейшаму чакаць не варта. Невялікія кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі днём у аўторак у асобных раёнах краіны, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Не варта разлічваць на дажджы, здольныя папоўніць дэфіцыт вільгаці ў глебе, і ў пачатку першага летняга месяца. Ападкі будуць насіць кароткачасовы і лакальны характар, месцамі іх наогул не будзе. У сувязі з гэтым айчынныя сіноптыкі адзначаюць, што з 30 мая да 1 чэрвеня на большай частцы Гомельскай вобласці, а 31 мая і 1 чэрвеня месцамі і па Мінскай вобласці чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас), таму неабходна быць асцярожнымі з агнём на прыродзе.

Тэмпературны фон на гэтым тыдні будзе неўраўнаважаны: да 2 чэрвеня ў краіне будзе ўтрымлівацца ўмерана цёплае надвор'е, а ў пятніцу ў нашу краіну пачне паступаць халодная паветраная маса. Першымі гэта адчуюць жыхары паўночна-заходніх раёнаў, а ўжо ў выхадныя ў халодным паветры апынецца большасць рэгіёнаў краіны.

У аўторак максімальная тэмпература паветра ўдзень падымецца да плюс 19—25 градусаў. Наступнай ноччу чакаецца 2—8 цяпла, па паўднёвым усходзе плюс 11 градусаў. У сераду тэмпература будзе ў межах 18—24 градусаў.

У першы дзень чэрвеня тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 10 градусаў, удзень — 20—27 цяпла.

І толькі ў пятніцу месцамі па Беларусі пройдуць адносна «важкія», але кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература ноччу складзе ад 6 да 13 цяпла, днём — ад плюс 15 градусаў па паўночным захадзе да 27 па паўднёвым усходзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у найбліжэйшыя выхадныя ў Беларусі чакаецца не па сезоне халоднае надвор'е. У начныя гадзіны тэмпература паветра па краіне панізіцца ад 8 да 1 градуса, па паўднёвым усходзе — 10 градусаў цяпла. А ў нядзелю пры ўмове працяглых праясненняў зноў вернецца пагроза замаразкаў — тэмпература складзе ад 0 градусаў да 2 марозу.

У суботу днём чакаецца надвор'е пераважна без ападкаў, месцамі па паўднёвым усходзе магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра будзе вар'іравацца ад 13 да 20 цяпла, у паўднёвых раёнах можа дасягнуць плюс 22 градусаў.

У нядзелю таксама будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра днём прагназуецца ад 15 да 21 цяпла, па поўдні дасягне плюс 23 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

Сезон грыпу чакаецца ў студзені — сакавіку. Эпідэміёлаг расказаў, як і калі лепш прышчапіцца

З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Вакол Дзеў падымаецца вецер змен. 

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?