Вы тут

Лукашэнка даручыў сфарміраваць «моцны кулак» на беларускай граніцы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 мая пры назначэнні начальніка Гродзенскай пагранічнай групы Канстанціна Моластава старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта даручыў сфарміраваць «моцны кулак» на беларускай граніцы, перадае БелТА.


«Трэба выпрацоўваць новыя падыходы, выбудоўваць, магчыма, не новую сістэму, а ўдасканальваць гэту. Трэба звярнуць асаблівую ўвагу на манеўраныя групы — яны павінны быць у кожным атрадзе. Там, дзе вы вызначыце кропку, павінен быць моцны кулак, якім вы і начальнікі атрадаў або пагранічных груп зможаце ў патрэбны момант скарыстацца для таго, каб перакрыць дзяржаўную граніцу ў выпадку якіх-небудзь надзвычайных сітуацый, нападзення на краіну», — паставіў задачу Прэзідэнт.

Як праінфармаваў кіраўніка дзяржавы Канстанцін Моластаў, работа ў гэтым напрамку ўжо вядзецца.

«Гэту кампаненту нам трэба ўзмацняць. Але гэта ўжо ў цесным кантакце з дзяржсакратаром (Савета Бяспекі. — Заўвага БелТА) і Міністэрствам абароны трэба вырашаць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра ранейшага кіраўніка Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоля Лапо, Прэзідэнт адзначыў, што гэта вельмі дасведчаны і талковы чалавек з вялікім вопытам службы. «Сапраўдны ваенны чалавек. Трэба паглядзець. Адпачне крыху — і на службу або на работу», — даручыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу новага кіраўніка на Асобную службу актыўных мерапрыемстваў — так званы пагранічны спецназ. «Паглядзіце, як умацаваць яго. Гэта павінен быць вельмі надзейны элемент, якім вы ў любую хвіліну можаце скарыстацца, — падкрэсліў ён. — Я прыкладна ведаю гэта падраздзяленне. Яно сябе добра паказала ў гэтыя часы, асабліва ў часы барацьбы з нелегальнай міграцыяй. Паглядзіце. Спецпадраздзяленне заўсёды павінна быць падрыхтавана і гатова да дзеяння. Але запомніце, што больш ваеннаслужачых у пагранічныя войскі ніхто накіроўваць не будзе. Нам трэба тымі сіламі скарыстацца, якія ёсць».

Прэзідэнт прапанаваў падумаць над новымі падыходамі і формамі работы. «У нас шмат хлопцаў адслужылі. Пагранічнік ёсць пагранічнік — гэта высокападрыхтаваны і высокамаральны чалавек. Таму трэба заўсёды гэтых людзей бачыць, як, дапусцім, унутраныя войскі МУС і спецпадраздзяленне ў Мар’інай Горцы, сілы хуткага рэагавання. Тых, хто звольніўся, але можа, — у спіс, і гэта тысячы людзей, акрамя мабілізацыі. Павінны быць людзі, якія ў вас будуць праходзіць падрыхтоўку. Яны будуць займацца сваёй справай, але вы іх будзеце пару разоў у год прызываць, каб яны ў тонусе былі. Вось такіх людзей нам трэба падрыхтаваць — у пагранвойсках, унутраных войсках, спецпадраздзяленнях у арміі. Гэта вельмі дарагія людзі. Мы ўклалі нямала ў іх, таму іх не трэба страціць», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».