Вы тут

Мінэнерга: інфармацыя пра выкід радыенуклідаў на БелАЭС не адпавядае сапраўднасці


Інфармацыя пра выкід радыенуклідаў на БелАЭС не адпавядае сапраўднасці, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.


«Інфармацыя, якая з’явілася на літоўскіх рэсурсах, з’яўляецца непраўдзівай. Для таго каб у гэтым пераканацца, дастаткова паглядзець даныя анлайн-маніторынгу радыяцыйнага фону ў раёне размяшчэння БелАЭС. Зрабіць гэта можа кожны на сайце станцыі. На карце выразна відаць, што радыяцыйная абстаноўка застаецца ў норме, перавышэнняў няма, што сведчыць пра бяспечную і надзейную работу БелАЭС», — падкрэслілі ў прэс-службе.

У Мінэнерга заявілі, што станцыя функцыянуе ў штатным рэжыме, першы энергаблок працуе на намінальнай магутнасці, на другім прадаўжаюцца работы па асваенні магутнасці рэактара ў рамках этапных праграм.

Даныя пра радыяцыйную абстаноўку аналізуюцца як на самой пляцоўцы станцыі, так і ў зоне назірання — на пастах радыяцыйнага кантролю. Звесткі пра бягучыя значэнні магутнасці дозы гама-выпрамянення алюстроўваюцца на інфармацыйных табло ў населеных пунктах Варняны, Падольцы, Рымдзюны, Газа, Чэхі, Маркуны, Чэрнішкі, Альхоўка, Свір. БелАЭС рэгулярна абменьваецца данымі пра стан радыяцыйнай абстаноўкі з зацікаўленымі дзяржорганамі і ведамствамі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расійскім праекце «АЭС-2006», які належыць да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць — унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.