Вы тут

Мінэнерга Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні стварэння аб’яднанага рынку электраэнергіі


На рабочай сустрэчы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз і намеснік міністра энергетыкі Расіі Павел Снікарс абмеркавалі пытанні стварэння аб’яднанага рынку электраэнергіі дзвюх краін, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага энергетычнага ведамства.


Паведамляецца, што бакі разгледзелі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў рамках рэалізацыі саюзнай праграмы па фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі, у тым ліку план мерапрыемстваў па стварэнні рынку. Акрамя таго, намеснікі абмеркавалі ход узгаднення пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у міжурадавае пагадненне аб мерах па забеспячэнні паралельнай работы энергасістэм дзвюх краін.

Як адзначыў Дзяніс Мароз, працэс стварэння агульнага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы павінен быць узаемаўвязаны з фарміраваннем агульнага рынку газу. «Прынцыпы функцыянавання рынку газу ў многім будуць вызначаць умовы работы агульнага рынку электраэнергіі, таму разглядаць гэтыя блокі пытанняў мы павінны паралельна», — адзначыў намеснік міністра.

Дзяніс Мароз і Павел Снікарс таксама наведалі Беларускую атамную электрастанцыю, дзе азнаёміліся з ходам работ па яе збудаванні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.