Вы тут

Галоўчанка ацаніў эфектыўнасць рэалізацыі дзяржпраграм


На пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ацаніў эфектыўнасць рэалізацыі дзяржпраграм у 2021-2022 гадах, перадае БелТА.


«Сёння разгледзім вынікі і эфектыўнасць рэалізацыі дзяржаўных праграм за мінулыя два гады. Галоўная задача — паглядзець пад гэтым вуглом на выкананне задач дзяржпраграм у бягучым годзе і на перспектыву», — сказаў Раман Галоўчанка.

У бягучай пяцігодцы рэалізуецца 29 дзяржаўных праграм, якія падлягаюць ацэнцы. «Усяго па іх прафінансавана Br255 млрд, з іх траціна — бюджэтныя сродкі. Пэўныя вынікі, безумоўна, ёсць. Напрыклад, у рамках выканання гэтых праграм пабудавана 8,6 млн кв.м жылля, уведзена ў эксплуатацыю больш за 50 устаноў адукацыі і аховы здароўя, зніжана энергаёмістасць ВУП на 5,1 працэнта да ўзроўню 2021 года», — адзначыў прэм’ер-міністр.


«Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржпраграм праводзіцца ў адпаведнасці з зразумелай методыкай, створана спецыяльная міжведамасная камісія пад кіраўніцтвам Міністэрства эканомікі. Згодна з падагульняючай справаздачай 48 працэнтаў дзяржпраграм, гэта значыць практычна палова, аднесены да высокаэфектыўных і эфектыўных, па астатніх 52 працэнтах эфектыўнасць ацэньваецца як сярэдняя», — звярнуў увагу кіраўнік урада.

Сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў перад галінамі і рэгіёнамі будуць пастаўлены задачы для дасягнення запланаваных вынікаў дзяржпраграм па выніках пяцігадовага перыяду.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.