Вы тут

У чатырох абласцях краіны ўводзіцца забарона на вылаў сома


Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што з 19 мая па 19 чэрвеня ў рыбалоўных угоддзях Гомельскай і Брэсцкай абласцях дзейнічае забарона на лоўлю звычайнага сома. У іншых абласцях краіны яна ўступіць у сілу з 31 мая і працягнецца па 1 ліпеня.


Фота Дзяржінспекцыі

Асноўнай мерай для аховы сома цяпер служаць менавіта ўстаноўленыя заканадаўствам забароны, а таксама мерапрыемствы па аднаўленні і захаванні яго колькасці ў рыбалоўных угоддзях. З гэтай мэтай штогод праводзіцца зарыбленне вадаёмаў сомам.

Узмоцнены вылаў гэтага віду рыбы, у тым ліку браканьерскі, прывёў у мінулым да значнага зніжэння яго папуляцыі, уводзіць у экскурс Дзяржінспекцыя. Паводле звестак прамысловай статыстыкі, яго ўловы ў Беларусі раней складалі ад 10 да 150 цэнтнераў. Максімальныя ўловы яго былі адзначаны ў 1964 і 1965 гадах, 150 і 135 цэнтнераў адпаведна. Пачынаючы з 1970 гады назіралася значнае паніжэнне сома ва ўловах. Так у 1976–1980 гадах у прамысловых уловах сом складаў у сярэднім 4,8 цэнтнера. З 1981 года па прапанове вучоных еўрапейскі сом (звычайны) быў уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь як від рыбы, які моцна скарачаецца па колькасці і падлягае поўнай ахове. Дзякуючы забароненым мерапрыемствам колькасць сома паступова аднаўлялася і цяпер еўрапейскі сом выведзены з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь.

У выпадку здабычы (вылаву) сома падчас дзеяння забароны рыба павінна з найменшымі пашкоджаннямі незалежна ад яе стану неадкладна вяртацца ў натуральнае асяроддзе пасялення (непасрэдна ў месцы яе лоўлі), гэта значыць, павінна быць выпушчаная назад у ваду.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».