Вы тут

Вызначаны найлепшыя праекты другога сезона конкурсу маладзёжных ініцыятыў


У Рэспубліканскім доме моладзі адбылося пасяджэнне рэспубліканскай камісіі па падвядзенні вынікаў другога сезона конкурсу маладзёжных ініцыятыў.


У склад камісіі па ацэнцы і адборы заявак удзельнікаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў пад старшынствам міністра адукацыі Андрэя Іванца ўвайшлі прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, вядучых грамадскіх аб’яднанняў краіны, ФПБ, Савета маладых вучоных НАН Беларусі, Савета працуючай моладзі.

Прыём заявак стартаваў 8 красавіка і завяршыўся 8 мая. За гэты час на адрас арганізацыйнага камітэта конкурсу паступіла 219 заявак. Кожны зварот падмацоўваўся дэталёвым апісаннем ідэі, каштарысам выдаткаў, планам рэалізацыі і меркаваным вынікам.

Гаворачы аб конкурсе, міністр адукацыі Андрэй Іванец падкрэсліў, што сёння такі фармат узаемадзеяння ў моладзі запатрабаваны.

«На нейкія праекты мусяць звярнуць увагу на ўзроўні раёна, вобласці. А мы будзем ужо на агульнарэспубліканскім узроўні сумесна выбіраць тыя праекты, якія сапраўды змогуць унесці сур’ёзны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на ўзроўні краіны», — адзначыў Андрэй Іванец.

Сярод асноўных крытэрыяў ацэнкі — актуальнасць і сацыяльная значнасць ініцыятывы. Праекты закранаюць розныя напрамкі: захаванне гістарычнай памяці, фарміраванне музейных экспазіцый, IT-сфера, адкрыццё каворкінг-цэнтраў і інавацыйных модульных пляцовак. Акрамя таго, паступілі заяўкі ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва, добраўпарадкавання. Шмат разнастайных прапаноў, звязаных з засваеннем інфармацыйнай прасторы, у тым ліку мабільныя прыкладанні, сайты, цікавыя платформы.

Камісія дэталёва разгледзела кожную ініцыятыву. З ліку ўсіх прадстаўленых праектаў на рэспубліканскім узроўні пад яе увагу патрапіла 48 праектаў, з якіх былі вызначаны 20 найлепшых, якія атрымаюць фінансавую падтрымку з дзяржбюджэту, а таксама ўстановы, якія забяспечваюць рэалізацыю заяўленых праектаў. З поўным пералікам ухваленых ініцыятыў можна азнаёміцца на сайце Міністэрства адукацыі. Яшчэ два праекты будзе фінансаваць БРСМ.

Дарэчы, калі нейкая ініцыятыва не стала пераможцам, то яе заўжды можна дапрацаваць і падаць на конкурс на 2024 год. Заяўкі ў трэцім сезоне плануецца прымаць ужо ў верасні — кастрычніку гэтага года.

Асноўны напрамак рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў — стварэнне ўмоў для падтрымкі актыўнага ўдзелу маладых грамадзян у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах, фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Арганізатарам конкурсу па адборы маладзёжных ініцыятыў выступіла Міністэрства адукацыі, а яго правядзенне і каардынацыю рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў праводзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.