Вы тут

Качанава: людзі сваёй працай ствараюць дабро не толькі для сябе, але і для сваёй краіны


Раўнамернае развіццё рэгіёнаў вельмі важна, адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава на сустрэчы з працоўным калектывам ТАА «Еўрагандаль», перадае БелТА.


Фота: БелТА

Наталля Качанава расказала, што доўгія гады да прыезду ў Мінск працавала ў рэгіёне, уключаючы сістэму ЖКГ. «Таму для мяне так важныя развіццё рэгіёну, рэгіянальная палітыка», — сказала спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі, цытуючы словы кіраўніка дзяржавы, падкрэсліла важнасць раўнамернага развіцця рэгіёнаў. «Прэзідэнт даўно вызначыў, што рэгіёны павінны развівацца раўнамерна. Мы павінны стварыць усе ўмовы для жыцця нашых грамадзян у любым куточку нашай краіны», — заўважыла яна.

Разам з тым, працягнула спікер, сур’ёзным пытаннем застаецца стварэнне арганізацый, прадпрыемстваў у невялікіх раённых цэнтрах, аграгарадках, дзе людзі маглі б працаваць, а значыць, забяспечыць свае сацыяльныя выгоды.

У сувязі з гэтым старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што Беларусь як сацыяльна арыентаваная дзяржава клапоціцца аб грамадзянах, што праяўляецца ў выплаце пенсій, дапамог, падтрымцы сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, прадастаўленні адукацыі, паслуг у галіне аховы здароўя. На сацыяльную сферу прадугледжаны сур’ёзныя выдаткі бюджэту.

«Гэта тое, што фінансуем мы з вамі. Людзі сваёй працай ствараюць дабро не толькі для сябе, але і для сваёй краіны. Таму не павінны дапускаць утрыманства», — падкрэсліла спікер.

На сустрэчы Старшыня Савета Рэспублікі ўзняла мноства пытанняў, у тым ліку тэму заканадаўчага рэгулявання. Паводле яе слоў, некаторыя законы нарадзіліся як адказ на новыя выклікі і пагрозы, якія назіраюцца ў свеце. У прыватнасці, так з’явіўся закон аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму.

«Мы бачым, што спробы рэваншызму, фашызму зноў з’яўляюцца на планеце. Многія спрабуюць перапісаць гісторыю. Каго толькі не робяць пераможцам у гэтай вайне! Але мы ж ведаем праўду. Мы ведаем гісторыю вельмі добра, не па чутках і не з падручнікаў. Мы ведаем яе, таму што пражывалі гэтую гісторыю самі, разам з тымі, хто перажыў гэтую страшную трагедыю», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.