Вы тут

У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на ЦТ


У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне, паведамляе БелТА.


Пункты рэгістрацыі працуюць сёння да 19.00, зарэгістравацца анлайн можна будзе толькі да 12.00.

Важна памятаць, што абітурыент, зарэгістраваны для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене па двух вучэбных прадметах, мае права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш чым па 1 іншым вучэбным прадмеце. Тым, для каго сёлета ЦЭ не прадугледжаны, цэнтралізаванае тэсціраванне можна прайсці не больш як па трох вучэбных прадметах.

Да 1 чэрвеня ўключна абітурыент павінен забраць пропуск. Тыя, хто запаўняў электронную форму на сайце РІКВ, змогуць зрабіць гэта ў пункце праходжання ЦТ. Астатнія — асабіста ў пункце рэгістрацыі. Важна: рэгістрацыю на ЦТ можна лічыць завершанай толькі пасля атрымання пропуску.

Калі прайсці ЦТ у асноўныя дні па дакументальна пацверджанай уважлівай прычыне не атрымаецца, зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 1 па 6 ліпеня.

Цэнтралізаванае тэсціраванне пачнецца 14 чэрвеня з беларускай мовы і завершыцца 4 ліпеня сусветнай гісторыяй. Рэзервовымі днямі прадугледжаны 11, 13 і 15 ліпеня. Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні — 11.00.

Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце РІКВ.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».