Вы тут

Алейнік правёў перагаворы з міністрам эканомікі і прэм’ер-міністрам Пакістана


Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 31 мая падчас афіцыйнага візіту ў Пакістан правёў перагаворы з міністрам эканомікі Сардарам Аязам Садзікам і прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.


Сяргей Алейнік і Шахбаз Шарыф пацвердзілі дружалюбны характар беларуска-пакістанскіх адносін, нацэленасць на іх далейшае ўмацаванне і развіццё. Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва, уключаючы рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых па выніках сустрэч кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з Шахбазам Шарыфам восенню мінулага года.

Асаблівая ўвага нададзена падрыхтоўцы і эканамічнаму напаўненню маючых адбыцца візітаў на розных узроўнях. На фоне глабальных выклікаў бакі дамовіліся ўмацоўваць узаемадзеянне ў рамках міжнародных рэгіянальных арганізацый.

На сустрэчы з міністрам эканомікі Пакістана разгледжаны актуальныя пытанні пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Міністры пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі кантактаў па лініі дзелавых колаў і кіраўніцтва рэгіёнаў дзвюх краін.

«Для надання станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння Беларусі і Пакістана ў сферы гандлю, рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, лагістыкі, навукі і адукацыі дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі работы па ўзгадненні дарожнай карты па нарошчванні ўзаемнага тавараабароту да 2025 года», — адзначылі ў ведамстве.

Сяргей Алейнік таксама сустрэўся з начальнікам штаба сухапутных войскаў генералам Саідам Асімам Мунірам. Яны абмеркавалі ўзаемадзеянне абаронных ведамстваў дзвюх краін і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. «Суразмоўцы таксама абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў сферы бяспекі ў глабальным і рэгіянальным маштабах», — дадалі ў МЗС.

У Пакістане міністр правёў сустрэчы і з прадстаўнікамі буйнога пакістанскага бізнесу, падчас якіх абмеркаваны перспектывы рэалізацыі шэрагу праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Фота: МЗС Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».