Вы тут

У Беларусі з 1 чэрвеня павялічаныя тарыфы на некаторыя ЖКП


У Беларусі з 1 чэрвеня павялічаны тарыфы на цеплавую і электрычную энергію, газ прыродны і звадкаваны на мэты ацяплення, паведамляе БелТА.


Першы этап павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва ў 2023 годзе быў рэалізаваны з 1 студзеня.

Указам Прэзідэнта ад 30 снежня 2022 года № 461 вызначаны гранічна дапушчальныя памеры, а пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2022 года № 952 і рашэннямі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама ўстаноўлены фіксаваныя цэны (тарыфы), па якіх у 2023 годзе налічваюцца плацяжы за ЖКП насельніцтву. Як тлумачылі ў МАРГ, прымяняўся прынцып абмежавання росту тарыфаў: павышэнне плацяжу па тыпавой двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв. м з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні паслуг не павінна перавысіць $5 у эквіваленце.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».