Вы тут

Тэртэль патлумачыў прычыны ўзмацнення кантролю на граніцы


Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, адказваючы на пытанні журналістаў, патлумачыў прычыны ўзмацнення кантролю на знешняй граніцы Беларусі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Ён нагадаў, што раней папярэджваў аб намеры прыняць дадатковыя меры па ўзмацненні контрразведвальнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі. «Гэтая мера рэалізуецца цяпер па ўсім перыметры нашай граніцы. Яна накіравана на своечасовае выяўленне і лакалізацыю дзейнасці асоб, якія выношваюць тэрарыстычныя, экстрэмісцкія памкненні ў адносінах да Беларусі», — сказаў старшыня КДБ.

Паводле яго слоў, КДБ атрымлівае інфармацыю аб наяўнасці рэальных планаў сярод асоб з баявых груп, сфармаваных на тэрыторыі Украіны, Польшчы, Літвы, Чэхіі, некаторых іншых краін, аб здзяйсненні тэрактаў у Беларусі. «Вось гэты бар’ер (узмоцнены кантроль на граніцы. — Заўвага БелТА) — гэта толькі адзін са складнікаў, які дазваляе нам ажыццяўляць пэўную фільтрацыю гэтага кантынгенту і не дапускаць на нашу тэрыторыю», — сказаў ён.

Адзін з прыкладаў апошняга часу — прадухіленне спробы тэракту да 9 мая, калі ў Беларусь пад выглядам бытавой тэхнікі накіроўваліся выбуховыя рэчывы (фільм АНТ «Забойная пасылка»). «На жаль, гісторыя не скончана. Мы актыўна працуем па ўсіх напрамках. Думаю, што нашы грамадзяне па даручэнні кіраўніка дзяржавы праз пэўны перыяд даведаюцца і пра іншыя новыя факты», — адзначыў Іван Тэртэль.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».