Вы тут

У ВНУ прыйшлі першыя абітурыенты, якія паступаюць па мэтавым наборы


Сёння стартаваў прыём дакументаў на мэтавую падрыхтоўку. У БДУІР на мэтавыя месцы плануюць прыняць 41 чалавек па 9 спецыяльнасцях. Гэта ўдвая больш, чым летась.


Заказчыкамі выступілі 15 арганізацый рознай формы ўласнасці, уключаючы буйныя айчынныя прадпрыемствы: ЗАТ «Атлант», ААТ «Керамін», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», ААТ «Інтэграл».

Дакументы прымаюцца ад абітурыентаў да 5 чэрвеня ўключна. Уступныя іспыты па матэматыцы для гэтай катэгорыі абітурыентаў пройдуць у вуснай форме, а залічэнне адбудзецца па 16 чэрвеня.

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі плануюць прыняць 39 чалавек. Экзамен у вуснай форме па вучэбнаму прадмету «Замежная мова» пройдзе 8 чэрвеня.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі плануецца прыняць 121 абітурыента. Заяўкі паступілі прыкладна ад 100 вядучых прадпрыемстваў і арганізацый краіны.

Для даведкі: мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў — гэта падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў на дзённай форме атрымання адукацыі ў мэтах задавальнення кадравых патрэбаў арганізацый Беларусі.

Якія перавагі ёсць у мэтавай падрыхтоўкі? Па-першае, студэнт, які абраў згаданую траекторыю, ужо ў працэсе навучання індывідуалізуе свой адукацыйны працэс: маецца на ўвазе выкананне курсавых работ, дыпломнага праекта па тэмах, актуальных для будучага наймальніка, праходжанне на яго базе вытворчых практык, гэта значыць, усё адбываецца ў цеснай прывязцы да канкрэтнага прадпрыемства, з якім заключаны дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы. А на выхадзе спецыяліст, які паспяхова засвоіў адукацыйную праграму, прыходзіць на прадпрыемства і адразу ж паглыбляецца ў тыя задачы, што неабходна вырашаць.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».