Вы тут

У Беларусі з’явіўся бацькоўскі партал


Інтэрнэт-старонку, на якой для мам і тат сабралі карысную інфармацыю з матэрыялаў ад міжнародных і нацыянальных экспертаў па адказным бацькоўству, з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей запусціў Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі.


Якіх экспертаў слухаць? Якія кнігі чытаць? Якія курсы наведваць? На гэтыя і яшчэ шмат якія пытанні адказ цяпер можна знайсці на адной старонцы. Фактычна, тут сабраны правілы паводзін для паспяховых бацькоў. А яшчэ — майстар-класы і асабістыя гісторыі мам, тат і апекуноў дзетак.

На бацькоўскім партале можна спампаваць праграму Bebbo — інтэрактыўнага гіда, які будзе суправаджаць бацькоў з моманту нараджэння немаўляці да яго першага дня ў школе, то-бок ад нуля да шасці гадоў.

Работай партала ЭНІСЭФ распачынае бацькоўскі месяц, падчас якога спецыялісты плануюць акцэнтаваць увагу на ролі бацькоў і апекуноў у дабрабыце дзяцей; падкрэсліваць, наколькі збалансаванае харчаванне, увага і падтрымка важныя для паўнавартаснага развіцця і раскрыцця патэнцыялу кожнага малога.

— Цягам першых гадоў жыцця мозг дзіцяці вельмі хутка развіваецца, менавіта ў гэты час фарміруецца яго здольнасць абучацца. І ў самыя раннія гады малы набывае навыкі, якімі будзе карыстацца ўсё жыццё. Тое, як дзіця гуляе, рухаецца, вучыцца новаму і выбудоўвае стасункі, дае важныя звесткі, наколькі паспяхова яно развіваецца фізічна і эмацыянальна. Таму бацькам так важна ўважліва назіраць за малым і ўзаемадзейнічаць з ім, — падкрэслілі спецыялісты ЮНІСЭФ у Беларусі.

Па меры сталення малога мяняюцца і ўзаемныя стасункі ў сям’і: бацькам і апекунам патрабуюцца новыя ўменні і стратэгіі. У прыватнасці, уменне арыентавацца ў лічбавым свеце, ведаць яго небяспечныя бакі і не забывацца на неабходнасць актыўнасцей і стасунках дзіцяці ў рэальным свеце, у тым ліку і з бацькамі. Парады і высновы, як гадаваць і разумець дзяцей па меры іх сталення, таксама можна знайсці на бацькоўскім партале.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».