Вы тут

Гродзенскі гарсавет зацвердзіў Андрэя Хмеля на пасадзе старшыні гарвыканкама


Дэпутаты на пазачарговай сесіі гарсавета аднагалосна зацвердзілі кандыдатуру Андрэя Хмеля на пасаду старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Андрэй Хмель нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці, у горадзе Ліда. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта пачынаў працоўны шлях у саўгасе «Лідскі», працаваў у райвыканкамах, гарвыканкамах.

«На ўсіх участках работы паказаў сябе як прафесіянал, здольны прымаць правільныя рашэнні, гатовы ўзяць на сябе адказнасць і павесці за сабой калектыў, стварыць каманду, здольную вырашаць пастаўленыя задачы, — падкрэсліў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. — Доўгі час у Гродне ён узначальваў жыллёва-камунальную гаспадарку. На пасадзе міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі прадэманстраваў высокі прафесіяналізм і свой погляд на вырашэнне складаных праблем».

/Будзе дапоўнена/.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».