Вы тут

Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб павышэнні эфектыўнасці сістэмы аховы здароўя


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне «Аб павышэнні эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА.

Па выніках нарады, якая адбылася 23 мая 2023 года, кіраўніком дзяржавы дадзены канкрэтныя даручэнні аб навядзенні парадку ва ўстановах аховы здароўя ўсіх узроўняў, стварэнні ўмоў для аказання якаснай медыцынскай дапамогі насельніцтву. Пры гэтым асаблівая ўвага павінна надавацца сельскім жыхарам.

На старшыняў мясцовых органаў улады ўскладзена персанальная адказнасць за санітарна-тэхнічны стан будынкаў і збудаванняў устаноў аховы здароўя.

Міністэрству аховы здароўя дадзены даручэнні аб пераглядзе нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць медыцынскую і фармацэўтычную дзейнасць, аказанне платных медыцынскіх паслуг, з улікам правапрымяняльнай практыкі.

У прыватнасці, неабходна скарэктаваць парадак дыспансерызацыі насельніцтва, скараціць тэрміны чакання высокатэхналагічных аператыўных умяшанняў і дыягнастычных даследаванняў.

Даручана прыняць дадатковыя меры па вырашэнні праблемы недахопу медыкаў, найбольш востры дэфіцыт якіх назіраецца ў сельскай мясцовасці, павышэнню якасці іх падрыхтоўкі і замацаванню на працоўных месцах. Будзе перагледжаны парадак налічэння заработнай платы медработнікам з павелічэннем долі службовага акладу.

Дадзены даручэнні па забеспячэнні распрацоўкі новых запатрабаваных медыкаментаў, павелічэнню аб’ёмаў вытворчасці і пашырэнню наменклатуры айчынных лекавых прэпаратаў, а таксама ўдасканаленні сістэмы кіравання фармацэўтычнай галіной.

Сфармаваная Прэзідэнтам міжведамасная рабочая група да канца года працягне праверку сістэмы аховы здароўя, у тым ліку маніторынг вырашэння выяўленых праблемных пытанняў.

Даклады аб выніках праведзенай работы будуць прадстаўлены кіраўніку дзяржавы ў студзені 2024 года.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.