Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах. Увасабляйце ў жыццё даўнія праекты, яны могуць прынесці прыбытак. А вось новыя ідэі яшчэ маюць патрэбу ў дапрацоўцы. У сераду пажадана не ўзвальваць на свае плечы занадта шмат працы — ёсць рызыка не справіцца, паспрабуйце быць рэалістамі. Добра было б сачыць за сваімі словамі, бо яны могуць быць выкарыстаны супраць вас у найбліжэйшай будучыні. Не хавайце сваёй радасці ці засмучэння ад блізкіх, іх падтрымка падбадзёрыць і надасць сілы.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні пажадана сканцэнтравацца на пашырэнні дзелавых сувязяў. Пастарайцеся абяцаць толькі тое, што зможаце выканаць, падмацоўвайце словы справамі, інакш рызыкуеце падарваць свой аўтарытэт. У аўторак лепш не спрабаваць пярэчыць начальству, не лезьце на ражон. У канцы тыдня будуць удалымі паездкі і камандзіроўкі. У выхадныя для вас будуць вельмі важныя сустрэчы з сябрамі і актыўны адпачынак.


БЛІЗНЯТЫ. Надыходзіць час адпачынку і расслаблення. Вас чакаюць новыя ўражанні і пазітыўныя эмоцыі. А вось у асабістым жыцці неабходна будзе мабілізаваць усе сілы і магчымасці для рашучага рыўка. Менавіта зараз можаце дабіцца жаданай мэты. Не зважайце на дробныя няўдачы і цяжкасці, яны не змогуць паўплываць на ваш поспех.


РАК. Шматабяцальны творчы тыдзень. Выявіце ініцыятыву і актыўнасць. Вашы ідэі будуць прыняты і падтрыманы начальствам і калегамі. Далёкія паездкі лепш планаваць на пятніцу. У нядзелю магчымая нефармальная сустрэча, ад якой будуць залежаць многія найбліжэйшыя падзеі ў дзелавой сферы. Зрэшты, сітуацыя ў гэты дзень спрыяльная і поспех практычна гарантаваны.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні пастарайцеся не гнацца за нечым вялікім, інакш рызыкуеце страціць тое, што ўжо маеце. Трэба максімальна засяродзіцца на тым, чым займаецеся ў дадзены момант, лепш рабіць адну справу, але добра. У сераду не спяшайцеся з рашэннямі, бо геніяльная на першы погляд ідэя можа не дажыць да практычнага ўвасаблення. У нядзелю паспрабуйце суаднесці свае жаданні з інтарэсамі блізкіх і выбраць шлях, які пралягае па «залатой сярэдзіне».


ДЗЕВА. З'явіцца магчымасць зменшыць тэмп працы, хоць гэта наўрад ці паўплывае на вашы планы. Жаданне дзейнічаць ад гэтага чамусьці не прападзе. Паспяхова разабраўшыся з найважнейшымі са спраў, запланаваных на гэты тыдзень, адчуеце дзіўную лёгкасць. У вольны час не трэба валяцца на канапе, адпраўляйцеся на пляж ці на велапрагулку.


ШАЛІ. Парадак у галаве і на працоўным месцы дапаможа зрабіць вашу работу больш эфектыўнай, а яе аплату — значна вышэйшай. У сераду партнёры дапамогуць вырашыць праблемы. Не варта грэбаваць іх дапамогай. У чацвер чакаецца рамантычнае спатканне. Магчыма, новае знаёмства пашырыць вашы гарызонты.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні варта падрыхтавацца да таго, што справы раптоўна пойдуць на лад, прычым адразу ва ўсіх сферах. Вам неабходна сканцэнтраванасць і мэтанакіраванасць. Трэба прывесці душэўны хаос у парадак. Разбярыцеся ў сабе, тады ён ператворыцца ў стройную і гарманічную сістэму. Прыслухоўвайцеся да парады каханага чалавека, хоць вам лепш ведаць, што ў вас у рэчаіснасці адбываецца ў душы і як трэба паступіць. Без шкадавання расставайцеся з мінулым, адкрыйцеся насустрач новым падзеям і сапраўднаму каханню.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні можа не спадабацца тое, што будзе адбывацца вакол вас, але пастарайцеся не рабіць паспешных высноў, каб не пагаршаць сітуацыю. Будзьце ветлівыя, дыпламатычныя і інтэлігентныя. Для дасягнення жаданага выніку неабходна ўлічваць інтарэсы партнёраў. Канец тыдня — спрыяльны час для заключэння здзелак, падпісання дакументаў. Але не дазваляйце перагружаць сябе працай. Надайце больш часу і ўвагі сям'і.


КАЗЯРОГ. Тыдзень пройдзе паспяхова, калі вы не будзеце зважаць на некаторыя раздражняльныя дробязі ў паводзінах навакольных. Не спяшайцеся з высновамі. Да вас таксама могуць прад'яўляць завышаныя патрабаванні, якім вы будзеце вымушаныя адпавядаць, каб не падарваць свой аўтарытэт. У панядзелак вас могуць засмуціць канкурэнты, але да канца тыдня ўсё ўстане на свае месцы. У суботу лепш з'ехаць за горад.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні добра было б адмовіцца ад вострых адчуванняў. Бо цяга да рызыкі пройдзе, а вось наступствы могуць сапсаваць жыццё надоўга. Зоркі рэкамендуюць кіравацца разумным сэнсам. Надыходзіць час прадэманстраваць свае таленты, магчыма, навакольныя перагледзяць стаўленне да вас. У пятніцу непрадбачаныя абставіны могуць разбурыць вашы планы. У суботу не варта бурна рэагаваць на крытыку з боку другой палоўкі.


РЫБЫ. Неабходна ўважліва сачыць за сваімі словамі і паводзінамі, грэбаванне гэтай парадай будзе спрыяць сваркам і канфліктам. Калі вам паспрабуюць навязаць сваё меркаванне, паспрабуйце адмовіцца ў карэктнай форме. У выхадныя варта прыцішыць свой запал, не штурмуйце некалькі вяршыняў адначасова.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».