Вы тут

Фурсаў аб тэорыі Маркса і капіталізме


У праекце «У тэме» на YouTube-канале БелТА расійскі гісторык, дырэктар Інстытута сістэмна-стратэгічнага аналізу Андрэй Фурсаў падзяліўся меркаваннем пра каштоўнасць і дальнабачнасць тэорыі Маркса.


«У канцы 2022 года была сустрэча лідараў традыцыйных і сусветных рэлігій. Самае цікавае, што там бралі ўдзел людзі з сусветнага банка. І адзін з іх сказаў: усё, што знаходзіцца ў Паўднёвым паўшар’і, выкапні, але самае галоўнае лясы і акіян — гэта даражэй за ўсіх грошай, якія назапашаныя ў банках Паўночнага паўшар’я. Мы, сказаў ён, павінны толькі вымераць кошт гэтага і прысвоіць. Але ўдакладніў, што гэта не можа быць прыватнай уласнасцю, а толькі карпаратыўнай уласнасцю», — сказаў Андрэй Фурсаў.

Эксперт падкрэсліў: «Гаворка ідзе пра тое, што буржуіны адмяняюць прыватную ўласнасць. Дарэчы, самае цікавае, што ў маніфесце Камуністычнай партыі, напісаным Марксам і Энгельсам у 1848 годзе, паміж радкоў праглядаецца такі варыянт, што буржуазія сама адменіць прыватную ўласнасць, каб выжыць і перастаць пры гэтым быць буржуазіяй. У іх быў адэкватны тэарэтычны аналіз».

«У нас выкінулі ў 1991 годзе і Маркса, і марксізм, і тэорыю Маркса, і наогул тэорыю. І ў нас цяпер, прынамсі, у Расіі, Маркса спецыяльна не вывучаюць. Але ў элітарных навучальных установах Захаду Маркса вывучаюць сур’ёзна. Больш за тое, адзін з ідэолагаў глабалізму, ці як у Францыі кажуць — мандыялізму, Жак Атталі напісаў біяграфію Маркса, яна перакладзеная на рускую мову і яе выдалі ў серыі «Жыццё выдатных людзей». Дарэчы, прыхільнікамі Маркса былі старэйшы Даллес, Арнольд Тойнбі. Аталі сказаў, што Маркс падарыў бліскучую ідэю сусветнага ўрада, але рэалізоўваць яе будзе не пралетарыят, а буржуазія, якая пры гэтым перастане быць буржуазіяй», — рэзюмаваў Андрэй Фурсаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.