Вы тут

Саюзныя парламентарыі прапануюць распрацаваць комплекс мер па абароне сям’і


Пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на тэму «Дзяржаўная сістэма падтрымкі сям’і ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі: напрамкі і перспектывы развіцця» адбылося 2-3 чэрвеня ў Мінску. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе сходу.


"Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі асноўныя задачы дзяржаўнай сямейнай палітыкі, актуальныя пытанні ўмацавання інстытута сям’і, захавання духоўна-маральных традыцый унутрысямейных адносін у Беларусі і Расіі, прыярытэтныя напрамкі развіцця дзяржаўнай сістэмы па ўмацаванні матэрыяльнага становішча сем’яў, аказанні дапамогі сям’і ў выхаванні дзяцей і забеспячэнні аховы здароўя сям’і ў Саюзнай дзяржаве, а таксама актуальныя праблемы стварэння спрыяльных умоў работнікам, якія маюць дзяцей, для спалучэння працоўнай дзейнасці, — расказалі ў прэс-службе.

Удзельнікі семінара адзначылі, што адной з галоўных задач Саюзнай дзяржавы з’яўляецца забеспячэнне неабходных умоў для рэалізацыі сям’ёй яе эканамічнай, рэпрадуктыўнай, выхаваўчай і культурна-псіхалагічнай функцый, павышэнне якасці жыцця кожнай сям’і, забеспячэнне правоў дзяцей на паўнавартаснае фізічнае, інтэлектуальнае, маральнае і сацыяльнае развіццё, паколькі эфектыўная дзяржаўная палітыка ў галіне сямейнай палітыкі вызначае ўзровень дабрабыту і стабільнасці грамадства, яго будучыню. На думку ўдзельнікаў семінара, стратэгічнымі і доўгатэрміновымі мэтамі сямейнай палітыкі ў Беларусі і РФ з’яўляюцца павышэнне якасці жыцця сям’і, а таксама захаванне і ўмацаванне духоўна-маральных традыцый у сямейных адносінах і сямейным выхаванні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».